Мои книги
Это бета-версия LiveLib. Сейчас доступна часть функций, остальные из основной версии будут добавляться постепенно.
— Каго любіш?— Люблю Беларусь.— То трымайся.
Дома — гэта там, дзе ты нармальны.
Парадокс у тым, што самае дарагое заўсёды бясплатнае.
Кожны беларус мусіць быць партызанам. Самы лепшы беларус — такі, які зрабіў штосьці неверагоднае, а пра яго не напісалі ў газеце пры жыцці.
Пакуль мы будзем рухацца, жыццё нас будзе слухацца.
Мыць сем шкарпэтак — гэта такі тэст на песімізм—аптымізм. Песіміст знервуецца, што адной шкарпэткі не хапае. Аптыміст узрадуецца, што адна шкарпэтка дадатковая.
Гаспадарку весці — не яйцамі трэсці.
Я-гэта маленькая мадэль беларускай нацыi. Сяджу са сваiм гiстарычным кавалкам зямлi, кармлюся датацыямi i нiяк не магу сфармiравацца.
Дыялог у краме.— Е ці не е?— Е.— Дай.— На.Калі ўвядуць падатак на літары, мы выжывем. Мы нават зэканоміць можам у ліхія часіны:— Е?— Е.
У мяне няма тэлевізара, алкаголю і салатаў. У мяне ёсць толькі лес, Космас, вада і агонь. У мяне няма нічога, але я маю ўсё.