«Львы» - апавяданні пісьменніка, якія былі напісаны ім у розныя гады.
Гэта кніга пра падлеткаў, якія заспелі вайну і цяжкія пасляваенныя гады («Алёшка», «Алені», «Эфка»), пра чалавека, скалечанага вайной («Танцы»), пра складаныя ўзаемаадносіны людзей («Сцяпан Жыхар са Сцешыц», «Агні») і не менш складаную нашу рэчаіснасць («Львы», «Арчыбал»).