
Ваша оценкаЦитаты
xbohx5 апреля 2017 г.Жаданне мець дзяцей — найвышэйшая праява эгацэнтрызму, бо ты ж хочаш увекавечыць сябе, ды не ў працах, не ў бронзе, а ў самой жыццёвай субстанцыі, хай і форма праявы можа быць не ідэальная.
343
xbohx4 апреля 2017 г.Да таго ж несумленная гульня — прыкмета слабасці. Моцныя людзі гуляюць па правілах.
339
Schmetterling0422 мая 2017 г.Для некага родная краіна – проста адцягнены панятак. Пустыя словы – і ніякай сувязі. А ёсць тыя, хто не могуць уявіць свайго шчасця без шчасця Радзімы – і часам яны пачуваюцца ідыётамі, хутчэй нават, часцяком. Таму што дабра не шукаюць. Не могуць напляваць і кінуць, завярнуцца і пайсці. Прыкладам – проста ўзяць і з'ехаць адсюль. Нават калі тут праблемы, нават калі тут – кепска... і яны адчуваюць, што нават сімвал мае жывую плоць – якая неадлучная ад іх уласнага цела і крыві.
231
Schmetterling0422 мая 2017 г.Беларусы ўсё адно ніколі не змогуць танцаваць сальсу так, як кубінцы ці пуэртарыканцы. Але нейкі агеньчык, выбліск радасці – чаму б нам не навучыцца гэтаму – нам, сур'ёзным, задуменным, невясёлым, якія шарэюць ад нястачы сонца?
228
xbohx5 апреля 2017 г.На цвінтары блага тым, хто баіцца смерці. І як бы яны ні мацаваліся, гэты экзістэнцыйны жах прабіваецца нават у выглядзе цялеснай нямогласці.
231
xbohx5 апреля 2017 г.Ульянаўская, потым Першамайская — толькі цяпер разумееш, якія безаблічныя назвы і якія чароўныя вуліцы.
228
xbohx4 апреля 2017 г.Найчасцей супакою не даюць не аб'ектыўныя акалічнасці, а нашы ўласныя думкі.
230
Mroja19 ноября 2022 г.Я іду на свята не для таго, каб развеяць нуду, а для таго, каб памножыць радасць.
142
XSnicket26 июня 2017 г.Людовік сказаў: "Дзяржава - гэта я", і патрыёт так кажа: мая краіна - гэта я, мая дзяржава - гэта я, цела маёй зямлі і нацыі - гэта маё цела! Душа краіны - мая душа! І вы яшчэ дзівіцеся, што мне - можа быць балюча?! Вы дзівіцеся?! А я прымаю ўсё блізка да сэрца, таму што сэрца краіны - маё ўласнае сэрца!
122