xbohx25 июня 2020В друзьяДля пільных беларускіх памежнікаў кніга — тавар кантрабандны. Як наркотык ці зброя. Паспрабуйце ў прысутнасці суворага чалавека ў пагонах прызнацца, што ўвозіце ў Беларусь кнігі, — і вас будуць абшукваць доўга і настойліва.2 понравилось104
xbohx25 июня 2020В друзьяСпадчына Ларысы Геніюш — як калодзеж: на паверхні толькі некалькі цыбравінаў, астатнія — на глыбіні. І чым глыбей зачэрпнеш, тым чысцейшае і смачнейшае пітво…2 понравилось97
xbohx25 июня 2020В друзьяАле смерць менш за ўсё клапоціцца пра геройства сваіх ахвяраў.2 понравилось59
xbohx25 июня 2020В друзьяФразеалогія — самая жывая галіна на дрэве мовазнаўства. Гэта вам не коскі з працяжнікамі расстаўляць, не жаночыя і мужчынскія прозвішчы на -а скланяць, не склады на фанемы дзяліць. А бачыць і адчуваць, як мова смяецца, смуткуе, выкпівае, іранізуе, насміхаецца, жартуе, пагражае, кленічы насылае. У мудраслоўях — тысячагадовы досвед народа, як быццам дзясяткі пакаленняў адначасова прыселі на прызбе і з табой пра жыццё-быццё гутарку вядуць. Як тут не прыслухацца?2 понравилось55
xbohx25 июня 2020В друзьяПра горы мяркуюць па вяршынях. А пра вялікіх пісьменнікаў — па іхніх шэдэўральных творах.1 понравилось51