Фразеалогія — самая жывая... «Саркафагі страху»

  • Аватар пользователя
    xbohx
    25 июня 2020

    Фразеалогія — самая жывая галіна на дрэве мовазнаўства. Гэта вам не коскі з працяжнікамі расстаўляць, не жаночыя і мужчынскія прозвішчы на -а скланяць, не склады на фанемы дзяліць. А бачыць і адчуваць, як мова смяецца, смуткуе, выкпівае, іранізуе, насміхаецца, жартуе, пагражае, кленічы насылае. У мудраслоўях — тысячагадовы досвед народа, як быццам дзясяткі пакаленняў адначасова прыселі на прызбе і з табой пра жыццё-быццё гутарку вядуць. Як тут не прыслухацца?

    like2 понравилось
    55