
Жыццё ў лахманах
Твор спадабаўся таму, што ў адрозненне ад звыклай беларускай прозы савецкага перыяду з абавязкова высокамаральнымі героямі, тут галоўныя дзеючыя асобы, наадварот, дробныя прайдзісветы. Вэня Шпулькевіч і Сашка Стафанковіч пры паляках шчыруюць па вёсках — адзін скупляе кабаноў на сала, другі разам з бацькам — займаецца рамонтам. Калі ёсць нагода, не прамінуць падмануць якога селяніна ці спакусіць дзяўчыну. А калі спатрэбіцца выратаваць ўласную шкуру — тут ужо хлусяць, як могуць. Пры Савецкай уладзе прыяцелі цудоўным чынам трапляюць у лік "партызан і патрыётаў", дабіваючыся дзякуючы гэтаму розных кіруючых пасад. Было ж у Сашкі раненне пры налёце польскіх уланаў? І ніхто не ведае, што гэта паранула яго віламі дзяўчына, калі ён яе дамагаўся, а значыць можна выдатна выдаць гэта за помсту шчыраму заступніку простых людзей. Паралелльна расказваецца гісторыя Любы — прыгажуні ў неверагодных лахманах, зусім зацюканай і забітай. Толькі тое, што патрэбна клапаціцца аб пазашлюбным сыне выводзіць яе са стану "вечнага маўчання"...

























