Логотип LiveLibbetaК основной версии

Рецензия на книгу

Люба Лук’янская

Кузьма Чорны

  • Аватар пользователя
    Irina_Tripuzova10 июня 2017 г.

    Жыццё ў лахманах

    Твор спадабаўся таму, што ў адрозненне ад звыклай беларускай прозы савецкага перыяду з абавязкова высокамаральнымі героямі, тут галоўныя дзеючыя асобы, наадварот, дробныя прайдзісветы.
    Вэня Шпулькевіч і Сашка Стафанковіч пры паляках шчыруюць па вёсках — адзін скупляе кабаноў на сала, другі разам з бацькам — займаецца рамонтам. Калі ёсць нагода, не прамінуць падмануць якога селяніна ці спакусіць дзяўчыну. А калі спатрэбіцца выратаваць ўласную шкуру — тут ужо хлусяць, як могуць.
    Пры Савецкай уладзе прыяцелі цудоўным чынам трапляюць у лік "партызан і патрыётаў", дабіваючыся дзякуючы гэтаму розных кіруючых пасад.
    Было ж у Сашкі раненне пры налёце польскіх уланаў? І ніхто не ведае, што гэта паранула яго віламі дзяўчына, калі ён яе дамагаўся, а значыць можна выдатна выдаць гэта за помсту шчыраму заступніку простых людзей.
    Паралелльна расказваецца гісторыя Любы — прыгажуні ў неверагодных лахманах, зусім зацюканай і забітай. Толькі тое, што патрэбна клапаціцца аб пазашлюбным сыне выводзіць яе са стану "вечнага маўчання"...

    8
    1,5K