
Ваша оценкаРецензии
bukinistika21 марта 2023Над чем смеетесь? И кто остался у разбитого корыта?
Читать далее"Паўлінка" - одна из самых знаменитых белорусских пьес, не сходит с подмостков уже более ста лет. Сейчас, на мой взгляд, она интересна только как исторический экскурс в прошлое столетней давности, не больше. Можно, конечно, посмеяться над глуповатым напыщенным паном Быковским, искателем богатого приданого. Но, в сущности, над чем смеяться? Над тем, что Павлинка хочет выйти замуж за нищего учителя с революционным душком, которого в конце пьесы арестовывают? И то, что сначала воспринимается, как самодурство отца - прыдбанне себе зятька по своему вкусу, - под конец понимаешь уже несколько иначе. Какой родитель не желает добра своему детищу, не хочет устроить его в жизни получше, понадежней? Быковский, конечно, такой себе типус)), вкус у папаши Павлинки так себе. Поэтому она вполне справедливо может ему говорить: если он вам нравится - вы на нем и женитесь. Это Хлестаков 2.0, провинциальный жених на типа панский лад, он впаривает легковерным о своем мифическом богатстве. Легковерные, как, например, отец Павлинки, легко ведутся на совершенно незатейливую агитацию). И он с удовольствием готов отдать дочь за первого встречного прохиндея. Павлинка защищается, как может - в деревнях и в начале ХХ века патриархальная власть отца семейства все еще очень велика, деваться девушке некуда. А отец беспокоится только об одном - как бы кто не увел такое сокровище из-под носа. Поэтому он обещает высокочтимому пану Быковскому самое скорейшее исполнение его чаяний.
А Павлинка тем временем не намерена идти за противного ей человека, когда у нее есть ее Яким Сорока. Мы видим сцену, где влюбленные разрабатывают план побега девушки с ним и скоростное венчание в ближайшем приходе. Правда, девушка побаивается, то ли отца, то ли неизвестности и необходимости совершать непривычные поступки. Например, частью плана является вылезание ночью в окно с клумкой своих необходимых вещей. Там ее подхватывает Яким и увозит в сказку на белом коне). А родителей поставят перед свершившимся фактом - им ничего не останется, как поругать и простить.
На деле из этого побега вышла совершенно смехотворная ситуацию, когда неудавшуюся бегунью достают из окна за филейную часть и возвращают в семью). Она не смогла подготовиться как следует - хотя бы вынести заранее свои вещи из родительской спальни. Нет, зачем? - она подождала, пока они заснули и пошла к ним. И вместо того, чтобы просто тихонько вынести вещи, стала прямо там же и переодеваться. Неужели удивительно, что отец проснулся и заподозрил что-то неладное?)
Затем собравшаяся молодежь всласть потроллила пана Быковского, который пришел к этим нехорошим людям с самыми светлыми намерениями)) - получить свой кусочек счастья. Разве это возбраняется?)
11 понравилось
1,2K
Leona-Daring7 января 2017Осторожно, злая рецензия!
Читать далееПрочитала, а точнее перечитала "Павлинку" Янки Купалы. В 1-ый раз я прочитала это произведение, когда впервые приехала в Беларусь (как-никак, визитная карточка белорусской драматургии). Не знаю, что во мне победит: вежливость или искренность, когда я буду писать отчет о своих впечатлениях. Наверно, всё-таки сделаю ставку на искренность.
Мне не совсем понятно, почему такое простенькое по содержанию и драматургии произведение считают шедевром. Психология главных героев показана поверхностно. Похожие образы довольно часто встречаются в других произведениях. Ничего оригинального или хотя бы хоть сколько-нибудь нового я в пьесе не нашла. Если убрать белорусский язык пьесы и национальный колорит, то получится, неплохая, но довольно-таки заурядная пьеса на тему конфликта молодой девушки с родителями по поводу своего замужества. Да, немного приправленная революционным пафосом (что, в общем-то весьма типично для произведений первой четверти 20 века), но никаких откровений не содержащая.
К сожалению, произведение не смогло зацепить внутри меня глубоких чувств и переживаний. Ну да, с исторической точно зрения – интересно, с этнографической – колоритно, но никакого отношения к современной реальной жизни это произведение не имеет. Я знаю, что эта пьеса включена в школьный список изучаемой в Беларуси литературы. И чему она учит? Вдумаемся в сюжет. Девушка не хочет выходить замуж за глуповатого и хвастливого пана Быковского, предпочитая ему бедного учителя Якима Сороку, которого в конце пьесы арестовывают за распространение революционных листовок. Планируя связать свою жизнь с революционером, девушка ставит под большой вопрос свою будущую судьбу – ее родителей вполне можно понять, почему им не нравится такой жених. Прочитав это произведение, как можно примерить его к своей судьбе, что можно почерпнуть? Давайте восхищаться гордой и независимой Павлинкой, которая хотела сбежать через окно с революционером, а до этого весь вечер язвила над неуклюжестью пана Быковкого? Ну не тянет меня сопереживать Павлинке, так же как и Якиму Сороке, который, к слову сказать, позволяет себе курить в помещении в присутствии любимой девушки и грезит идеями пролетарской революции.
Рассматривать ценность этого произведения можно только в историческом контексте – да, в начале 20 века произведение, написанное на живом белорусском языке, да еще и содержащее смелые революционные идеи, было прорывом. Сейчас пьеса остается символом белорусской культуры, но, вырванная из контекста эпохи, былой практической ценности она не имеет, хотя и остается украшением всех белорусских театров.
9 понравилось
6,6K
xbohx2 июня 2016Читать далее3 чэрвеня 1912 году ў Акопах Янка Купала скончыў п’есу "Паўлінка".
Гэтая невялікая паводле аб’ёму п’еса ўжо больш за 100 гадоў не губляе сваёй папулярнасці і актуальнасці. Купалаўскі тэатр кожны сезон пачынае з пастаноўкі гэтай камедыі. Спектакль мне падаўся так сабе, бо я не люблю ўсе гэтыя любоўныя меладрамы. А сам твор прываблівае мяне выключна сакавітасцю сваёй мовы.Сюжэт даволі банальны: закаханыя хлопец з дзяўчынай, Паўлінка і Якім, яе бацькі супраць Якіма, называюць яго свінапасам. Распрацавалі цэлы план, каб выдаць дачку за заможнага, як ім здаецца, Адольфа Быкоўскага, які шмат з сябе паказвае, а на справе пшык. Ну а закаханай у іншага дзяўчыне нічога не застаецца, акрамя як збегчы з каханым, што ў канцы атрымліваецца не вельмі ўдала, як мы пабачым.
Сюжэцік так сабе, але мне было цікава чытаць пра жыццё сялян, не ўсё ж ім у творах беларускай літаратуры гараваць, бедаваць ды наракаць на сваю цяжкую долю. Часам трэба і выпіць, і патанчыць, і павесяліцца. Ну а колькі ў творы сакавітых прыказак, прымавак, прыгаворак! Толькі за адно гэта варта чытаць "Паўлінку". Таму і перачытваю ўжо ў які раз.
Дарэчы, у гэтым выданні шмат цікавых фотаздымкаў: на вокладцы Паўлінка і Якім у выкананні Раісы Кашэльнікавай і Івана Шацілы. Увогуле там сабраныя фотаздымкі розных выканаўцаў роляў галоўных герояў. Ёсць і сучасная Паўлінка, Юлія Шпілеўская, у выкананні якой я і бачыла Паўлінку, прывабная дзяўчына з прыемным голасам.
9 понравилось
3,4K
xbohx8 июля 2016Читать далее8 ліпеня 1910 года ў Санкт-Пецярбургу асобнай кнігай выйшла паэма Янкі Купалы «Адвечная песня». Апафеоз гаротнай і бядотнай беларускай літаратуры :) Жыццё беднага няшчаснага мужыка, якому ніводная пара года не прыносіць шчасця, а толькі новыя чарговыя беды.
Паэма невялікая па аб’ёме, складаецца з 12 частак. Відаць, як 12 месяцаў. Некаторыя главы маюць назвы пор года ("Вясна", "Лета"), некаторыя — тыповых сялянскіх заняткаў ("Жніво"). Мы бачым жыццё мужыка ў храналагічнай паслядоўнасці ад калыскі, дзе ўсё пачынаецца, ёсць надзея, да труны, дзе ўжо кола замкнулася, выйсця няма. "Адвечная песня", бо такі цяжкі лёс наканаваны мужыку і яго сям’і з пакалення ў пакаленне. З гэтага кола не вырвацца, лёс не змяніць. Моцную кропку паэмы ставіць тое, што памірае мужык як бы двойчы: першы раз фізічна, потым яго цень паўстае з магілы, глядзіць, ці не змянілася нешта ў свеце, разумее, што ўсё так жа беспрасветна, і сыходзіць назад у магілу. Зразумела, што Купала паказвае не нейкага канкрэтнага мужыка, а зборны вобраз тагачаснага белаоускага сялянства.
Паэму чытала не адзін раз. Знайшла ў бібліятэцы такое прыгожае выданне ў супервокладцы і вырашыла перачытаць. Унутры прыгожыя малюнкі Шаранговіча такой жа колеравай гамы, што на вокладцы, усё ў карычневых адценнях, а таксама гладкія старонкі. Такое выданне хацелася б мець у сваёй бібліятэцы.
Паэма поўная беспрасветнага трагізму, што выдатна атрымалася адлюстраваць у аднайменным спектаклі Рэспубліканскага тэатру беларускай драматургіі. Неверагодны Ігар Сігаў у ролі мужыка.
8 понравилось
965
Chirina23 июля 2014Как жаль, что не могу написать рецензию на языке произведения. Надеюсь, русский язык не уменьшит моей признательности за такой вот чудесный совет в рамках ТТТ. Наверное, лучшего знакомства с белорусской драматургией и не придумаешь - произведение наполнено милыми мелочами, которые дают отличное представление о повседневной жизни того времени. А еще очень порадовали песни, которые исполняют герои. Чудесно!
8 понравилось
1,9K
xbohx25 января 2013Читать далееГэты твор вызначаецца самай галоўнай, самай запаветнай і палымянай ідэяй усяго жыцьця песьняра — ідэяй нацыянальнага вызваленьня і адраджэньня, якую ён нястомна й настойліва рэалізаваў і ў паэзіі, і ў драматургіі, і ў публіцыстыцы.
Раскіданае гняздо сям'і Зяблікаў — сымбаль трагічнага лёсу Беларусі ў пачатку XX стагодзьдзя, перад першай рускай рэвалюцыяй. Уся Беларусь была раскіданым гняздом, бо яе народ, ствараючы ўсе зямныя багацьці, задыхаўся ад безьзямельля і ня быў гаспадаром на сваёй зямлі.
Цэнтральнай філязофскай праблемай драмы «Раскіданае гняздо» зьяўляецца праблема шчасьця. Усё ў творы: кампазыцыя, сюжэт, вобразы, насычанасьць рамантычнымі сродкамі ў глыбока рэалістычным творы — падпарадкавана цэнтральнай філязофскай праблеме.8 понравилось
3,2K
Ales_Moyski6 июня 2015Читать далееБачыў спачатку пастаноўку Ф.Янкоўскага ў Рускім драматычным тэатры імя Максіма Горкага, а толькі пасля прачытаў уважліва твор .
Спачатку абмалюем сітуацыю. У 1-м акце мы даведваемся пра сям'ю Зяблікаў, у якіх забіраюць гаспадарку з-за таго, што бацька Лявон судзіцца з новымі парадкамі паніча, які вярнуўся дахаты. Старэйшы сын Сымон гатовы бараніць сваё з сякерай у руках, але яму не даюць. Маці Марыля ляжыць хворая. Старэйшая Зося распавядае малым братам і сёстрам сон, у якім іх выводзіць з балота па вясёлцы Св.Пётра, а таксама аддае кветкі старому жабраку, каб той памаліўся за прыгожага паніча. мне падаецца, гэта ўсё сімвалічным. Данілка майструе скрыпку, што таксама з'яўляецца сімвалам мастацтва, як і ў "Сымоне-музыку" Якуба Коласа і інш. творах. Увогуле сімвалізм уласцівы Янку Купалу, што адлюстраваўся ў назве твора: у канцы 1-га акта здымаюць дах з хаты, якая яшчэ больш становіцца падобнай да гнязда, і бацька Зяблікаў павесіўся.
У кожным акце свая пазіцыя, свае памкненні і мэты ва ўсіх герояў. У 2-м акце паніч прыходзіць да Зяблікаў на руіны. Сымон з ім спрачаецца, Данілка просіць на струныі смычок, Зоська ўкленчыла перад багатым, а Марыля просіць, каб не зводзіў дачкі.
У 3-м акце Сымон і Марыля нясуць крыж на могілку бацькі, а Зоська застаецца з дзецьмі ў "раскіданым гняздзе". Да яе прыходзіць Незнаёмы, які запрашае на невядомы сход, дзе вызначацца лёсы мільёнаў.
У 4-м акце надыходзіць восень і становіцца халадней, але сымон і не мусіць кідаць родную зямлю і сямейных не пушчае. Прыходзіць Незнаёмы, і Сымон разрываецца між тым, каб ісці на сход і застацца на руінах. І тут прыводзяць звязаную Зосю, якая хацела павесіцца ля палаца.
У 5-м акце Сымон сыходзіць шукаць сход. Зоська вар'яцее з-за кахання да Паніча (абдымае дрэва замест яго). Вяртаецца стары жабрак, і за ім сыходзяць марыля і дзеці з торбамі пад музыку Данілкавай скрыпачкі. пазней вяртаецца сымон з галавешкамі ад палаючага палаца і забірае з сабой Зосю, і ідуць таксама шукаць лепшага жыцця.
Атрымаўся больш пераказ, а не рэцэнзія, але тым, хто возьмецца прачытаць ці схадзіць на спектакль будзе не сумна, бо шмат цікавых пытанняў яшчэ засталося - гэта і вобраз Незнаёмага, і што за сход, на які ён кліча і інш. Прыемнага чытва!6 понравилось
7,3K
Ales_Moyski24 мая 2015Читать далееНапісаная ў 1912 годзе камедыя, на самой справе, спроба Янкі Купалы ў новым для сябе жанры. Аднак, канцоўка ў "Паўлінцы" не камедыйная, нават нешчаслівая. Бацька галоўнай гераіні выганяе з дому Адольфа Быкоўскага, але ж і каханы ёю Якім Сарока арыштаваны... Не дзіўна, што школьнікі сёння пішуць фанфікі на гэты твор з іншай канцоўкай услед за пісьменнікам Сяргеем Кавалёвым. Ды і сам твор Янкі Купалы вельмі нагадвае мне "Моднага шляхцюка" Каруся Каганца, але зараз не пра гэта.
Раю вам прачытаць неўміручы твор, а не толькі паглядзець на сцэне Купалаўскага тэтра ў Менску, тым больш, што ўпершыню п'еса была пастаўлена беларускім драматычным таварыствам у Вільні. І зусім не глядзіце тэлевізійны мюзікл "Паўлінка NEW", бо толькі ў кнізе вы ўбачыце тыпажны якасны канфлікт бацькоў і дзяцей (У.Шэкспір "Рамэа і Джульета", В.Дунін-Марцінкевіч "Пінская шляхта" і інш.), але ў адрозненні ад дзядулі Шэкспіра вы ўбачыце канфлікт унутры адной сям'і, а ў адрозненні ад дзядзькі Вінцука галоўны залётнік - пан Быкоўскі - непараўнальны самахвал-"танцор"-"спявак" у параўнанні са старым Куторгам Марцінкевіча.
Смех у папяровым варыянце выклікаюць і тыпажныя беларускія сем'і (Крыніцкія, Пустарэвічы). Яны доўгі час з Якіма Сарокі рабілі рэвалюцыянера:
С ц я п а н. Каб гэтага шэльмы і звання не было ў маёй хаце, каб яго імені я не чуў ніколі... гэтага недаверка... гэтага... гэтага забастоўшчыка.Аднак, ці быў настаўнік рэвалюцыянерам, сказаць складана, бо Янка Купала не пакінуў для гэтага пераканальных падстаў. Прачытайце, і зрабіце сваю выснову!
Асабліва раю прачытаць гэты твор будучым настаўнікам, і ў вашу скарбонку дадасца яшчэ адзін педагагічны тыпаж, акрамя Андрэя Лабановіча Якуба Коласа, Лявона Задумы Максіма Гарэцкага, Янкі Здольніка таго ж Янкі Купалы, але пра гэта ў наступны раз...6 понравилось
2K
37533638572129 марта 2014Читать далееЛюбимый Янка Купала. Одно из лучших его поизведений.
Как найти выход из сложной ситуации? Какой выход правильный?Хочу посмотреть на эту книгу с такой точки зрения и раскрыть только одну проблему из того множества, что раскрывается в этой книге. Мы все знаем, что нет безвыходных ситуаций. И в "Раскiданым гняздзе" есть все те основные выходы, которыми и мы пользуемся в нашей жизни. Сейчас я попробую перечислить эти выходы, опираясь на текст пьесы, так что здесь будут спойлеры.
- Самоубийство. К сожалению, это довольно распространенный и всем известный выход из сложной ситуации. В этом произведении из жизни уходит глава семейства, оставляя деток, заболевшую жену без дома, на улице. Конечно, он многое сделал: протестовал, жаловался, просил. Но не смог добиться. И не пережил. Герой поверил в свою слабость, в то, что больше ничего не сможет сделать и ушёл навсегда.
- Спятаться в себе.Выход Зоськи, его дочери, не так сильно отличается, если не брать во внимание то, что она пошла потом за братом. Она скрылась в своём мире, утопилась в своих мечтах, в любви. Зоська забыла реальность, убежала от неё.
- Попросить о помощи. Марыля, как любая мать, не могла оставить своих маленьких детей умирать, не могла пойти бороться. И она пошла просить о помощи. Я спросила мою маму, и знаете, она выбрала бы этот же выход. Когда я спросила, почему наши мнения расходятся, она ответила так:"Когда есть дети, то совершенно подругому смотришь на мир. Начинаешь бояться уже не за себя."
4. Бороться за правду. Таким путём пошёл Сымон. Он молодой, сильный и гордый. Сымон не мог поступить иначе. Каждый молодой человек пытается добиться правды, найти верный выход.- Делать своё дело. Несмотря ни на что. Такой наиболее подходящий мне выход (хотя четвёртый мне тоже в чем-то по душе) нашёл 14-летний Данилка, который делал свою скрипочку. Он хотел решить проблему с помощью вечного - искусства. Этот мальчик вызвал у меня самую большую симпатию. А ещё он единственный, кто переживал за всех, но был мужественным.
Гений белорусской литературы не показал нам, какой выход стал лучшим, правильным. Тут каждый читетатель пойдёт по своему пути или за своим героем. Но выход всегда есть. И каждая птица все равно вернётся к своему гнезду.6 понравилось
4,3K
Irina_Tripuzova17 июля 2016Сакрэт Паўлінкі
Читать далееЧым так вабіць "Паўлінка", якая на працягу многіх дзесяцігоддзяў застаецца самай папулярнай беларускай камедыяй?
Сюжэт — самы звычайны, яго знойдзеш у кожным другім вадэвілі: непакорлівае каханне маладых.
Героі — таксама тыпажы даволі стандартныя. Зухаватыя сябры-кумы, якія любяць паразмаўляць аб справах і не толькі, ды перакуліць чарку, калі здарыцца нагода. Іх жонкі, паважныя, практычныя кабеты, якія змагаюцца з п"янствам і прэтэндуюць на кіруючую ролю ў сям"і. Галоўны камічны персанаж — пан Адольф, якія ўвасабляе "псеўдаадукаваную" культуру, супрацьпастаўляючы яе традыцыўнай, народнай. Урэшце сама Паўлінка — дзяўчына, прыемная ва ўсіх адносінах, але ж нічым асаблівым яна не вылучаецца...
Напэўна, сакрэт поспеху купалаўскай камедыі — гэта ўсё ж той самы народны дух, які не знойдзеш між радкоў, але заўсёды выразна адчуваеш пры чытанні. Разумееш, што вось яны тут нашы беларускія якасці: дасціпнасць, памяркоўнасць, паважлівасць да іншых, але і стойкасць ва ўласных поглядах...
І яшчэ "Паўлінка" — надзвычай сцэнічная. Колькі б не давалі яе купалаўцы, у зале заўсёды аншлаг. Думаю, ў кожнага склаўся свой вобраз гэтай гераіні, у тым ліку і на сцэне. Як для мяне, дык найлепшай Паўлінкай была Зоя Белахвосцік. <userpic size="l" id="f93b11vu" reader="IrinaTripuzova" href="1 понравилось
1,6K