Отзывы о книге Раскіданае гняздо

  • Аватар пользователя
    xbohx
    25 января 2013

    Гэты твор вызначаецца самай галоўнай, самай запаветнай і палымянай ідэяй усяго жыцьця песьняра — ідэяй нацыянальнага вызваленьня і адраджэньня, якую ён нястомна й настойліва рэалізаваў і ў паэзіі, і ў драматургіі, і ў публіцыстыцы. Раскіданае гняздо сям'і Зяблікаў — сымбаль трагічнага лёсу Беларусі ў пачатку XX стагодзьдзя, перад першай рускай рэвалюцыяй. Уся Беларусь была раскіданым гняздом, бо яе народ, ствараючы ўсе зямныя багацьці, задыхаўся ад безьзямельля і ня быў гаспадаром на сваёй зямлі. Цэнтральнай філязофскай праблемай драмы «Раскіданае гняздо» зьяўляецца праблема шчасьця. Усё ў творы: кампазыцыя, сюжэт, вобразы, насычанасьць рамантычнымі сродкамі ў глыбока рэалістычным творы — падпарадкавана цэнтральнай філязофскай праблеме.

    like8 понравилось
    3,2K

Комментарии 0

Ваш комментарий

, чтобы оставить комментарий.

Комментариев пока нет

Комментариев пока нет,
ваш может стать первым