
Ваша оценкаРецензии
480gna30 декабря 2025 г.Дикая охота короля Стаха это уже после его смерти - во сне ?
Что ж интересно. Это либо какая - то месть за что - то и поэтому те отыгрываются и убивают всех подряд . Хотелось бы понять , что если не это ещё по какой причине тогда убивали весь род Яновских ? Просто любили убивать или могли только убивать ? И кроме этого ничего не могли , не умели неюичего делать ?. С одной стороны мне кажется это не выход
01
nastyanenasteva26 февраля 2025 г.«Я распавядаю шчырую праўду. Мне нельга хлусіць, а гэта для мяне занадта сваё, занадта важлівае. Таму буду распавядаць, як яно было»
Читать далееКароткі, але вельмі цікавы твор Караткевіча. Упершыню я прачытала гэтую кнігу ў школе, на ўроку літаратуры (на беларускай мове). Тады я вельмі ўразілася: хіба можа быць такая класіка? І дэтэктыў, і жах, і містыка, і фальклор у адным флаконе? У Караткевіча можа быць усё.
Канец 19-га стагоддзя. Малады вучоны-фалькларыст Андрэй Беларэцкі падарожнічае па Беларусі, збірае старыя паданні. Ён трапляе ў маёнтак Балотныя Яліны, дзе жыве маладая гаспадыня Надзея Яноўская. Дзяўчына выглядае дрэнна і нават рыхтуецца паміраць. Ад яе Андрэй даведаецца, што далёкі продак Надзеі хітрасцю забіў караля Стаха, і зараз праклён караля вісіць над беднай дзяўчынай, а ў доме ёсць прывіды, якія яе палохаюць.
Андрэй разумее, што нехта проста прыкрываецца старымі легендамі, бо прывідаў не існуе. Ён вырашае выратаваць дзяўчыну і выйсці на след нягоднікаў, якія, хутчэй за ўсё, проста забілі яе бацьку, прыкінуўшыся прывідамі.
Перш за ўсё мне спадабаўся язык, ён такі велічны, крыху пафасны, але ён выдатна падыходзіць тут. Дынамічнае апавяданне, яркія апісанні (нават балот!). Таксама мне спадабалася, што галоўны герой звяртаецца да чытача. Гэта вельмі атмасферна, са мной быццам і праўда гавораць.
Паважаны чытач, да гэтага самага месца я быў, так бы мовіць, суровым рэалістам у сваім апавяданні. Вы ведаеце, я не вялікі ахвотнік да раманаў у духу мадам Радкліф і першы не паверыў бы, каб хтосьці расказаў мне такое. Тон майго апавядання рэзка мяняецца.Дзікае паляванне караля Стаха - выдатны ўзор беларускага гатычнага рамана, які прасякнуты матывамі класавай барацьбы. Шмат разоў чытала і столькі ж буду перачытваць.
086
AlehandroHlopes18 августа 2022 г.Гэта быў бы выдатны твор сусветнай літаратуры, на адным ўзроўні з "Дракулай" ці "Ведьмаром", калі б аўтар не скаціўся да таннага правінцыяльнага дэтэктыва. Першая палова мне спадабалася містыкай, атмасферай. Але другая палова нагадвае нейкі нясмешны цырк, за які сорамна. Беларускі фальклор багаты на легенды, якія можна было ўплесці ў тканіну гэтага твора, але аўтар выбраў лёгкі шлях.
089