
"... вот-вот замечено сами-знаете-где"
russischergeist
- 39 918 книг

Ваша оценка
Ваша оценка
Нямя ў мяне звязаных думак аб гэтай кнізе, не ўмяшчаецца лёс Ларысы Геніюш ані ў якія выказванні, ані ў малы мой розум і ўяўленне. Але нічога не сказаць не магу.
Гэтую кнігу проста трэба чытаць, каб заставацца чалавекам, беларусам, памятаць, хто ты, з кім і адкуль.
Прывяду некалькі радкоў, якія ўразілі мяне не жахам, бо з яго складаецца большая частка кнігі, а сілай і надзеяй.
Ларыса Антонаўна на этапах і ў лагеры заўсёды хілілася да ўкраінак і не расчаравалася ў іх, як у іншых. У Празе добра адгукалася аб румынах. Я таксама маю вельмі моцную інтуітыўную сімпатыю да гэтых народаў.
Ці магла яна ведаць, што ў Румыніі жыла жанчына з падобным лёсам - Нікалета Валерыя Брутяну, аб якой быў зняты фільм “Блаславі маю турму”, які стаў для мяне яскравым дадаткам да "Споведзі".
Сёння ў Ларысы Геніюш дзень народзінаў. А таксама ў маёй матулі.
У іх гонар і гонар нашай матулі Беларусі - адное з самых кранальных выказванняў аб радзіме.

Прага 1930 - 1940-х гг. - вельмі перспектыўны кірунак даследавання для сучасных беларусаведаў. Колькі асобаў перасякалася там, колькі завязвалася гістарычных вузельчыкаў (якія, што праўда, часцей не развязваліся, а неўзабаве рассякаліся жорсткай пані-таварышкай гісторыяй). У "Споведзі" Ларысы Геніюш багата нітачак, за якія могуць пацягнуць даследчыкі.
Але найбольш яскравыя старонкі, вядома, лагерныя. Многія людзі радыя забыцца, выкрасліць такія ўспаміны. Толькі моцныя асобы памятаюць. І самыя моцныя - дзеляцца ўспамінамі. Нагадаю, што старонкі "Споведзі" былі перададзеныя М. Чарняўскаму ў 1982 г. Значыць, пісаліся ў 1970-я!..
Нялёгка пісаць аўтабіяграфічныя творы, каб асоба аўтара не пераважвала падзеі. А можа, гэта і не хіба... Часам узнікала думка: ці не перабольшвае спадарыня Ларыса сваю ролю ў гісторыі? Тады я згадвала яе біяграфію, успаміны іншых людзей пра яе, абставіны і час напісання твора - не, не перабольшвае. "У Беларусі ў XX стагоддзі быў адзін сапраўдны мужчына - і той Ларыса Геніюш" - вядомае жартоўнае выказванне (хапала ў Беларусі ў ХХ стагоддзі сапраўдных мужчын, хапала!) нясе долю праўды.
Салжаніцын прызнаваўся ў "Архіпелагу ГУЛАГу", што ніколі не чытаў свой твор цалкам, ад пачатку да канца, таму выбачаецца за магчымыя паўторы і нязграбнасці. І выказваў спадзяванне, што яго праца будзе дапоўненая іншымі сведкамі. Можна толькі ўяўляць, у якіх абставінах пісала Ларыса Геніюш (яна да апошніх дзён жыцця заставалася пад прыглядам, пад цкаваннем мясцовых служак рэжыму).
Узгадаем і тое, што Беларуская Паэтка НЕ РЭАБІЛІТАВАНАЯ да сёння!

Гэта кніга болю і кахання да Радзімы. Кніга паэта, які за яе аддаў жыццё. Яна такая, што пакуль ты чытаеш яе, ты пачынаеш жыць нейкім якасна іншым жыццём. Геніюш не прымала ніякіх варыянтаў-пасрэднікаў: яна магла рабіць, думаць толькі праўду і нічога акрамя яе. Калі я чытала, я думала, што ўбач мяне сення паэтка: як я раблю сваё жыццё, што гавару і як абіраю свой шлях, яна не запісала бы мяне ў свае сябры. А потым я супакойваюся і проста дзякую за тое, што стала з гэтай кнігай крыху лепш.

У лагеры кожны адкрываецца, само жыцьце паказвае нутро чалавека, тут чалавек — адкрытая кніжка, адзін другога ведае наскрозь. А людзі ёсьць людзі, яны, як расьліны, цягнуцца да сонейка, да лепшага, да праўды.

с.51

«За что вам дали срок?» — пытае нейкі сьледавацель у лагеры. «Имею честь терпеть за Беларусь...»












Другие издания

