
Ваша оценкаРейтинг LiveLib
- 50%
- 4100%
- 30%
- 20%
- 10%
Ваша оценкаРецензии
xbohx19 октября 2018Читать далееНяпростая справа, пісаць дзіцячыя кнігі. Куды лягчэй іх ілюстраваць. У гэтай кнізе, на жаль, ілюстрацыі апынуліся першаснымі і засланілі сабой тэкст. Разглядаць іх — гэта сапраўды адно задавальненне. Зграбныя, вытанчаныя лініі, прыемныя колеры, высакародныя прынцы і прынцэсы. Некаторыя малюнкі займаюць цэлы разварот і могуць захапіць не толькі дзяцей, але і дарослых, унутры якіх усё яшчэ жывуць летуценнікі. І варта адзначыць, што праілюстраваў кнігу сам аўтар.
А па тэксце гэта звычайная чароўная казка, галоўны герой якой — каралевіч Артакс. У сваёй сям’і ён белая варона, бо не выяўляе такі ж жорсткі і бязлітасны нораў, як бацька ці браты. Аднойчы Артакс вырашае знайсці сваё каханне і выпраўляецца ў падарожжа.
Вобразы, што сустракаюцца ў кнізе, даволі ўніверсальныя для казак і знаёмыя нам па іншых творах: страла, якую пускае Артакс, каб тая прывяла яго да каханай; прынцэса, замкнёная ў высокай вежы і іншыя.
І здавалася б, сучасныя дзеці ўжо наўрад ці могуць захапіцца гісторыямі пра рыцараў і прынцэс, але нейкая магія ў гэтай кнізе ўсё ж такі ёсць. Гісторыя, расказаная ў творы, актуальная і ў наш час, бо дзецям варта павучыцца чуласці, міласэрнасці, уменню ісці за сваёй марай і ісці да мэты, не зважаючы на перашкоды. Чытаць можна гадоў з 5-6.
Адзінае, што ніколі не змагу дараваць дзіцячай кнізе, — абдрукоўкі. Іх тут сустрэлася некалькі. Не такога яна вялікага аб’ёму, 71 старонка буйным шрыфтам з ілюстрацыямі, каб паставіцца да карэктуры халатна. Можна прачытаць шмат разоў, каб пазбегнуць падобных рэчаў. Да таго ж у які раз упэўніваюся, што нашы карэктары не ўмеюць карыстацца праграмамі праверкі арфаграфіі (ці ўвогуле не ведаюць пра іх існаванне, што яшчэ больш сумна).
12 понравилось
268
Krysty-Krysty20 октября 2017Читать далееЦяжка знайсці раўнавагу і дасканаласць у гэтым негарманічным анізатропным свеце. Нештачка ды пераважыць. У гэтай кнізе малюнкі па-над усім. Я адчула сябе шчаслівай маленькай дзяўчынкай, улюбёнай у новую прынцэсу. Ах, фарбы, лініі, крыналіны, каруначкі, гарсэты, каралі, стужкі... Разглядаць і замілоўвацца! Ці так ужо важна, што там напісана?.. Казка неблагая, не. Проста малюнкі лепшыя.
Жыве сабе прынц, не такі, як усе, добры ў жорсткай краіне. Жыве сабе не такая, як усе, летуценніца-прынцэса сярод прыземленых утылітарыстаў. Будуць сякія-такія выпрабаванні, але хто сумняецца, што прынц і прынцэса сустрэнуцца?..
Казка філасафуе, перабольшваючы, як ёй і належыць, станоўчае і адмоўнае. Абое героі чужыя і нелюбімыя ў бацькоў (ажно да смерці) - не надта педагагічна... Слухай сваё сэрца, кажа казка. Можа, калі і трэба яго слухаць... Але свайму дзіцяці я параіла б да таго ж і мазгі ўключаць...
Ёсць дзеці, якім даспадобы нетаропкае апісальнае апавяданне з яркімі дэталямі. Але некаторым не хопіць дынамікі, дыялогаў, больш сучаснага актыўнага аповеду, асабістага ўжыўлення ў гісторыю. Не, казка зусім не благая. Проста малюнкі лепшыя.
По-русски
Трудно найти равновесие и совершенство в этом негармоничном анизотропном мире. Что-то да перевесит. В этой книге рисунки надо всем. Я почувствовала себя счастливой маленькой девочкой, влюбленной в новую принцессу. Ах, краски, линии, кринолины, кружева, корсеты, бусы, ленты... Рассматривать и умиляться! Так ли уж важно, что там написано?.. Сказка неплохая, нет. Просто картинки лучше.
Живет себе принц, не такой, как все, добрый в жестокой стране. Живет себе не такая, как все, мечтательница-принцесса среди приземленных утилитаристов. Будут какие-никакие испытания, но кто сомневается, что принц и принцесса встретятся?..
Сказка философствует, преувеличивая, как ей и положено, положительное и отрицательное. Оба герои чужие и нелюбимые у родителей (аж до смерти) - не слишком педагогично... Слушай свое сердце, говорит сказка. Может, когда и надо его слушать... Но своему ребенку я посоветовала бы к тому же и мозги включать...
Есть дети, которым нравится неторопливое описательное повествование с яркими деталями. Но некоторым не хватит динамики, диалогов, более современного активного рассказа, личного вживления в историю. Нет, сказка вовсе не плоха. Просто картинки лучше.
12 понравилось
200





















