Прафесар павучальна-дзелавым тонам адзначыў:
— Нацыянальная вайна за жыццёвую прастору і за значэнне дзяржавы ў свеце апраўдана, калі багацтвы на свеце падзелены няроўна. Тое, што мела месца ў Дахаў і яшчэ дзе, вядома, недапушчальна. Але калі б Германія выйграла вайну, то вы тады, мабыць, гаварылі б іначай.
Ёганаў бацька змоўк і зрабіў гэта так, быццам не хацеў болей гаварыць. Нарэшце ён усё-такі сказаў сам сабе:
— Я быў у Дахаў, бо не гаварыў іначай.