Прафесар... «Ісусавы вучні»

  • Аватар пользователя
    robot
    28 марта 2019

    Прафесар павучальна-дзелавым тонам адзначыў: — Нацыянальная вайна за жыццёвую прастору і за значэнне дзяржавы ў свеце апраўдана, калі багацтвы на свеце падзелены няроўна. Тое, што мела месца ў Дахаў і яшчэ дзе, вядома, недапушчальна. Але калі б Германія выйграла вайну, то вы тады, мабыць, гаварылі б іначай. Ёганаў бацька змоўк і зрабіў гэта так, быццам не хацеў болей гаварыць. Нарэшце ён усё-такі сказаў сам сабе: — Я быў у Дахаў, бо не гаварыў іначай.

    174