
Пераклады
Wild_Iris
- 1 227 книг

Ваша оценкаЖанры
Ваша оценка
Першыя месяцы пасля Другой сусветнай вайны. Разбуранае бамбёжкамі нямецкае мястэчка. Галодныя і напаўголыя людзі, панурыя і рахманыя. Нянавісць да яўрэяў і жанчын, дзіцячы ідэалізм, абыякавасць, двудушнасць, сяброўства і любоў — усё змяшалася ў віры жыцця, якое спрабуе ці то змяніцца, ці то вярнуцца на шлях віравання.
Дзве трэці кнігі моцна захапляюць перадусім псіхалогіяй учынкаў і пачуццяў, то бок славутым пісьменніцкім корпаннем у чалавечых душах. Аўтарская шчырасць пераконвае, яна прымушае напоўніцу адчуваць як гнеў, так і спагаду. Асабліва моцна ўражвае вобраз Рут — яўрэйскай дзяўчыны, якая перажыла жахлівыя здзекі падчас вайны і спрабуе цяпер пазбіраць драбнюткія кавалкі свайго жыцця. Але ў апошняй трэці палітыка бярэ верх над літаратурай, і аўтар дорыць нам рэцэпт сусветнага шчасця: нягоднікі (калісьці) будуць пакараныя, мужчын выратуе сацыялізм, а жанчын — альбо смерць, альбо цяжарнасць. На жаль, гэта ледзь не дашчэнту руйнуе былы эмацыйны ўплыў. Калі адказам на балючае пытанне «ці можна нарадзіцца зноў» у чарговы раз робіцца «не, але бабы яшчэ нараджаюць», я ў чарговы раз адмаўляюся яго прымаць. Варта ўжо вынайсці нешта новае — як ні лічы, ад папярэдняй спробы ўваскрэснуць мінула цэлых дзве тысячі год.

Прафесар павучальна-дзелавым тонам адзначыў:
— Нацыянальная вайна за жыццёвую прастору і за значэнне дзяржавы ў свеце апраўдана, калі багацтвы на свеце падзелены няроўна. Тое, што мела месца ў Дахаў і яшчэ дзе, вядома, недапушчальна. Але калі б Германія выйграла вайну, то вы тады, мабыць, гаварылі б іначай.
Ёганаў бацька змоўк і зрабіў гэта так, быццам не хацеў болей гаварыць. Нарэшце ён усё-такі сказаў сам сабе:
— Я быў у Дахаў, бо не гаварыў іначай.

Яна зноў села на траву, абаперлася локцямі на калені, абхапіла галаву далоням і знерухомела. Яна нічога не бачыла і ні пра што не думала. Гэтак сядзіць дзе-небудзь на свеце чалавек, які страціў радзіму. Якому па тысяча і адной прычыне няма дзе запыніцца і няма куды пайсці.














Другие издания


