
Ваша оценкаЦитаты
Kavalaksala13 февраля 2022 г.— Хранцузы — тыя жаб ядзяць! Жывых, не тое што вараных!.. Ядзяць дай шчэ — дзякуюць! Ім жаба — што качка!
— Жаб? Цьфу ты! — гідліва скрывілася мачыха. — Нехрысці, пэўне?
— Нехрысці…14,3K
AnastasiyaKsenzova12 марта 2021 г.Усё ж і тое добра, што слухала: паслухала, можа калі і падумае.
15,3K
Tata59615 января 2021 г.Церквушка эта, как всегда, и теперь пробудила в Ганне нежное, трогательное воспоминание о беззаботном детстве. Давно-давно, крохотной девчушкой, увидала ее впервые - увидала словно что-то необыкновенное, непостижимое, чудесное. И с того дня, хоть уже и выросла, повзрослела, всякий раз, как увидит вновь, странная чуткая память будто снова возвращает очарование детства.
17,2K
robot23 апреля 2017 г.— От ён і карае, пэўна, цябе за такія твае гаворкі! Ён, Бог, таксамо не любіць, калі не шануюць!
— Сам сатварыў такога мяне, сам і не любіць? — Зайчыку, відаць, хацелася падражніцца з Глушаком. — Я хіба вінаваты, што ён такі язык мне ўдзяліў?112,1K
irlyapko2 июня 2014 г.Читать далееАле хіба гэта адно вярэдзіць душу? Перайначваць, мяняць багата што трэба ў заведзеным ад веку парадку — от што асабліва точыць. Нядобра думаць што паганае пра родны кут, але ж у сенцы зайсці брыдка, такім смуродам б'е там, дзе чвякаюць, вішчаць парасяты. Нібы нельга трымаць парасят у закутку ў хляве! Цвілы, кіслы нейкі пах не выходзіць з хаты: можа, ад тых жа парасят, якіх іншы раз — от парадак жа — кармілі ў хаце! Спрабаваў — як калісьці казарму — праветрываць хату, але толку мала — пах не выходзіць. І невядома, як выжыць яго! Ды і як тут выжывеш, калі бацька і матка прывыклі, як бы і не чуюць яго. Заікнуўся раз Міканор пра гэты пах, дык матка зірнула так, нібы ён гаворыць абы-што.
— Ето табе здаецца, Міканорко, — сказала спакойна, упэўнена. — Здаецца, што нядобра пахне. Як помню, так пахло. І ў другіх так жа ж…
От жа адказ — у другіх так! А калі ў другіх нядобра робяць, дык і ўсім так трэба? Гэта ж праўда: нядаўна заходзіў да Зайчыка — дык парасяты ў хаце, можна сказаць, побач з дзецьмі. Дзеці лазяць, гуляюць каля іх, між іх, у разлітай парасячай паліўцы, а Зайчыкам — хоць бы што, як бы так і трэба. Калі сказаў ім, дык Зайчык пажартаваў, што невядома каго яшчэ даглядаць лепей трэба! Дзяцей, маўляў, вунь сколькі, а парасят — двое!17,9K
fedark2 октября 2023 г.Ён наогул быў схільны да развагі, не любіў вельмі адкрываць сваю душу, асабліва калі ў ёй варушыліся думкі, невясёлыя і нядобрыя
01,7K
Riha11 июля 2023 г.«Странное было настроение: и говорить не хотелось, и не хотелось расходиться.»0314
