Полка Белорусская литература / Беларуская літаратура
zlobny_sow
- 307 книг

Ваша оценка
Ваша оценка
"Каляндар Бахарэвіча" я чытала больш за год. У прынцыпе гэта цалкам адпавядае канцэпцыі кнігі, бо каляндар, згодна са сваёй назвай, утрымлівае па гісторыі на кожны дзень. Справа, аднак, у тым, што гэта хутчэй недахоп, чым пахвала - калі нешта нас захапляе, супыніцца і прымаць гэтае нешта дазавана проста немагчыма. Мяне не захапіла. Мы ўвогуле не супадаем са спадаром Бахарэвічам на нейкім клеткавым ўзроўні - мне не падабаецца яго стыль, яго кпіны і здзекі, яго злосць, яго самаўпэўненнасць. Усё гэта нагадвае мне максімалізм падлетка ці, добра, маладога чалавека, а ніяк не дарослага спрактыкаванага пісьменніка. Цікава, што некаторыя думкі (нават большасць думак?) я падзяляю, але з формай пагадзіцца не магу.
Ідэя, дарэчы, выдатная. І за што мне хочацца ўхваліць аўтара, дык гэта за небанальны падыход да выбару тэм. У каляндары хапае, вядома, добра знаёмых сюжэтаў - бітва пад Воршай, дзень аб'яднання Германіі, 95 тэзаў Марціна Лютэра, "Паехалі!" Гагарына. Але побач з імі шмат нечаканага, суб'ектыўнага і ад гэтага яшчэ больш прывабнага. Напрыклад, цікава даведацца, што 21 студзеня 1815 года нарадзіўся стаматолаг, які ўпершыню выкарыстаў анэстэзію, а 3 верасня 1932 года быў забіты Паўлік Марозаў. Ніякай сістэмы, ніякай структуры ў каляндары няма, але хаос тэм зноў жа пасуе для такога фармата.
І апошняе. У каляндары фантастычныя, цудоўныя і проста шыкоўныя ілюстрацыі. Аніякіх імёнаў, толькі сціплае DeLez. Гэтаму чалавеку - асобны дзякуй.

Усё пачынаецца зь дзіцячых кніг, прачытаных зімовым вечарам, з жаданьня трапіць туды, пад вокладку.

Лёс помнікаў — адказваць за справы жывых. Лёс жывых — хаваць за помнікамі свае страхі і злачынствы.







