
Ваша оценкаЦитаты
Morra11 января 2015 г.Усё пачынаецца зь дзіцячых кніг, прачытаных зімовым вечарам, з жаданьня трапіць туды, пад вокладку.
9242
Morra12 марта 2015 г.Лёс помнікаў — адказваць за справы жывых. Лёс жывых — хаваць за помнікамі свае страхі і злачынствы.
473
Morra23 февраля 2015 г.У народу без сваёй дзяржаўнасьці ня можа быць і свайго калябарацыянізму, у яго іншы падзел: на тых, хто выбірае сродкі, і тых, для каго мэта ўсё апраўдвае.
471
olkhovique3 апреля 2018 г.Канкураваць з Днём Волі можа толькі асабісты дзень нараджэння, дый тое адно ў тым выпадку, калі ён прыпадае на сёньняшнюю дату. Застаецца толькі павіншаваць усіх Воляў і ўсіх беларусаў, дзя б яны ні былі, а таксама тых, хто нам спачувае, хто нас падтрымлівае, хто пра нас піша, вучыць нашу мову, перакладае зь яе, тых, хто не маўчыць, хто кажа пра нас з высокіх трыбунаў, за сталамі кавярняў, на плошчах, на кухнях і ў інтэрвію, хто беспасьпяхова намагаецца нас зразумець - карацей, усіх, хто хаця б трошачкі беларус у душы.Читать далее
Сёньня самы час павіншаваць і тых, хто нас ненавідзіць, не прызнае, пагарджае намі і нас баіцца, тых, для каго мы нацысты, вылюдкі, паліцаі, маргіналы, змагары, сьвідаміты, пятая калёна, жыдамасоны, меншасьць, вар'яты, дэструктыўныя элементы і наіўныя летуценьнікі. Віншую! Як бы вам ні хацелася, мы ёсьць і зьнікаць нікуды не зьбіраемся.076