Уладзімір Арлоў - Ордэн Белай Мышы. Зборнік
18+
User AvatarВаша оценка
4,1
(33)

Ордэн Белай Мышы. Зборнік

Зборнік казачна-філасофскіх гісторый. У адной невялікай краіне насельніцтва складалася з аднаго караля, аднаго прэм’ер-міністра, аднаго генерала, аднаго прафесара, аднаго студэнта, аднаго пісьменніка Усіх было па адным, і дзякуючы гэтаму краіна жыла заможна і спакойна. Але аднойчы спакой быў парушаны: каралеўскі ювелір вырабіў адзіны ордэн, а значыць, павінен быў з’явіцца і адзіны яго кавалер. Як падзеі разгортваліся далей, чытач даведаецца з вострасюжэтнага твора, што даў зборніку назву. У кніг...

Жанры

Издательство:

Логвінаў

ISBN:

978-985-562-032-8

Год издания:

2013

Язык:

Белорусский

390 с.

Возрастные ограничения:

18+

Содержание

Рейтинг LiveLib

4,1
33 оценки
  • 5
    36%
  • 4
    48%
  • 3
    15%
  • 2
    0%
  • 1
    0%
User AvatarВаша оценка
Прочитали 36Хотят прочитать 25

Рецензии

  • Аватар пользователя
    Torvald5
    19 сентября 2017

    У пісьменніка Уладзіміра Арлова шмат этапных кніг. З некаторых у яго пачынаўся новы творчы перыяд, з некаторых пісьменнік увогуле мяняў жанр, або пераходзіў у MP3 фармат. Гэтая кніга таксама асаблівая. Пасля яе выхаду дзяржаўнае выдавецтва «Мастацкая літартатура», у якім Арлоў некалі працаваў і адкуль яго звольнілі з фармулёўкай "за выпуск гістарычнай ды іншай сумнеўнай літаратуры", перастала ўвогуле выдаваць яго кнігі. З гэтага часу, дакладней з гэтай кнігі, Уладзімір Арлоў пачаў друкавацца пераважна ў прыватным выдавецтве «Логвінаў».

    Таким чынам сёння наш расповед пра «Ордэн Белай Мышы», так бы мовіць, этапную кнігу, якая канчаткова замацавала Уладзіміра Арлова ў «чорным спісе» ўлады. Хаця дзіўна ўжо тое, што дзяржвыдавецтва ўвогуле насмелілася выдаць кнігу Арлова. Праўда, на двары быў толькі 2003 год, але і тады пісьменнік не хаваў сваёй апазіцыйнасці да лукашэнкаўскага рэжыму і пра кожным зручным моманце пра гэта нагадваў.

    Кніга «Ордэн Белай Мышы» аб'яднала апавяданні і эсэ пісьменніка, якія пісаліся ў розныя часы, некаторыя з іх ўжо друкаваліся ў папярэдніх кнігах. Зборнік называецца па першым апавяданні, якое адкрывае кнігу. Гэта твор напісаны ў стылі антыўтопіі. Своеасаблівае разважанне аўтара пра ўзаемадачыненні ў грамадстве, дзе адсутнічае здаровая канкуренцыя, дзе ўсё існуе толькі ў адным экземпляры. Няма сумнення, што гэтае апавяданне было паклікана падзеямі, што пачыналі разгортвацца ў Беларусі - узмацненне кантролю спецслужбаў за іншадумцамі, узняццё папулісцкіх лозунгаў пра стабільнасць і пазытыўныя працэсы, жорскі кантроль сродкаў масавай інфрмацыі. На сцягу гэтай дзіўнай краіны была выява мышы. Кароль краіны па-панібрацку называў на «ты» ўсіх сваіх падданых і бегаў раніцаў вакол свайго палаца ў бронекамізэльцы. Алюзій на цяперашні рэжым у гэтым апавяданні шмат. Увогуле апавяданне прысвечана інтэлектуальнаму двубою караля і пісьменніка. Пісьменнік быў пазбаўлены ўладай чытачоў, але ўсё адно пісаў у стол. У традыцыі галівудскіх фільмаў аповед мае шчаслівы канец. Пісьменнік перамог караля, хаця хутчэй маральна.

    А скандал, які разгарэўся пасля выхаду гэтай кнігі, зусім не быў звязаны з гэтым апавяданнем. Гнеў чыноўнікаў выклікалі ілюстрацыі Аляксея Марачкіна. Адзін з гумарыстычна намаляваных персанажаў нібыта быў вельмі падобны да Лукашэнкі. Малюнак прыйшлося адцэнзураваць, тое-сёе змяніўшы ў ім. А аўтару кнігі ў выдавецтве сказалі, каб больш свае рукапісы ён да іх не прыносіў. Уладзімір Арлоў з таго не вельмі бедаваў, бо супрацоўнічаць з незалежнымі выдавецтвамі значна прасцей і прыемней. Пісьменнік увогуле быў нават усцешаны гэтай гісторыяй. Яна яму нагадвала жыццёвы працяг падзеяў апавядання «Ордэн Белай Мышы».

    Читать далее
    like9 понравилось
    747
  • Аватар пользователя
    Halja
    25 сентября 2014

    Адразу ж заўважу, что публіцыстыку не чытала - не закінула ў час на плэер, а пасля... Фіг с ней, з публіцыстыкай)

    Зборнік вельмі спадабался! Напішу не пра усе расказы, часу не хопіць, але паспрабую.

    Ордэн Белай Мышы Вось гэты расказ на здзіўленне мне спадабаўся меньш за ўсё, хоць і дае імя зборніку. Нейкая вострапалітычная, абсурдна-сатырычная тэма... У меня, мабыць, нейкае індывідуальнае непераварванне абсурда, але такое... не.

    Маша і мядзведзі Вясёлае размусольванне легенды пра тое, что Машу ў звярынцы з'елі мядзведзі. Хто гэтая Маша? Пяцігадовая дзяўчынка с Расеі, маладая сіфілітычка, выгнаная с дому пенсіянерка? Ці яшчы сто варыянтаў. І что думалі пра сябе мядзведзі? Весела і лёгка.

    Малекула О, вельмі прыгожая і сумная гісторыя. Пра юнацтва аўтара. Ён ў родным Полацку заўважае жаюрачку каля касцёла, ужо збіраецца адвярнуцца, як... як пазнае яе. Яе твар, яе вочы, яе вусны... Вусны, якіе ен цалаваў калісьці. Расказваецца журботна-вясёлая і вельмі жфццёвая гісторыя с юнацкіх глупстваў.

    Я марыў стаць шпіёнам Зноў вясёлое перамолванне тэмы - тэмы дзіцячых мараў і уражанняў, з класнымі байкамі і натуральнымі маімі выбухамі хохату.

    Рэквіем для бінзапілы Як і ўсе расказы з юнатца, гісторыя с весялосцю і смуткам, якія, як я ўжо бачу, вельмі добра ствараюцца ў Арлова. Гісторыя пра ягонага страннага, гордага і прывабнага сябра, пра странны і асобны лёс.

    Ўвогуле, зборнік неўзабаве класны! Вельмі всёлы і вельмі сумны адначасова. Пранізлівы. 5 балаў адназначна. І падумаць толькі, мне як-та і не хачелася яго чытать - з-за адзінага апісання першага расказа, які мяне ужо на адлегласці не вельмі цікавіў... Але гэта было здорава, дзякўй Уладзіміру! А слухаць ў выкананні аўтара - ну чаго яшчэ пажадаць?

    Читать далее
    like5 понравилось
    245
Все рецензии

Цитаты

Все цитаты

Другие издания

  • Ордэн Белай Мышы
  • Ордэн Белай Мышы