Логотип LiveLibbetaК основной версии

Это бета-версия LiveLib. Сейчас доступна часть функций, остальные из основной версии будут добавляться постепенно.

Рецензия на книгу

Ордэн Белай Мышы

Уладзiмiр Арлоў

  • Аватар пользователя
    Torvald519 сентября 2017 г.

    У пісьменніка Уладзіміра Арлова шмат этапных кніг. З некаторых у яго пачынаўся новы творчы перыяд, з некаторых пісьменнік увогуле мяняў жанр, або пераходзіў у MP3 фармат. Гэтая кніга таксама асаблівая. Пасля яе выхаду дзяржаўнае выдавецтва «Мастацкая літартатура», у якім Арлоў некалі працаваў і адкуль яго звольнілі з фармулёўкай "за выпуск гістарычнай ды іншай сумнеўнай літаратуры", перастала ўвогуле выдаваць яго кнігі. З гэтага часу, дакладней з гэтай кнігі, Уладзімір Арлоў пачаў друкавацца пераважна ў прыватным выдавецтве «Логвінаў».

    Таким чынам сёння наш расповед пра «Ордэн Белай Мышы», так бы мовіць, этапную кнігу, якая канчаткова замацавала Уладзіміра Арлова ў «чорным спісе» ўлады. Хаця дзіўна ўжо тое, што дзяржвыдавецтва ўвогуле насмелілася выдаць кнігу Арлова. Праўда, на двары быў толькі 2003 год, але і тады пісьменнік не хаваў сваёй апазіцыйнасці да лукашэнкаўскага рэжыму і пра кожным зручным моманце пра гэта нагадваў.

    Кніга «Ордэн Белай Мышы» аб'яднала апавяданні і эсэ пісьменніка, якія пісаліся ў розныя часы, некаторыя з іх ўжо друкаваліся ў папярэдніх кнігах. Зборнік называецца па першым апавяданні, якое адкрывае кнігу. Гэта твор напісаны ў стылі антыўтопіі. Своеасаблівае разважанне аўтара пра ўзаемадачыненні ў грамадстве, дзе адсутнічае здаровая канкуренцыя, дзе ўсё існуе толькі ў адным экземпляры. Няма сумнення, што гэтае апавяданне было паклікана падзеямі, што пачыналі разгортвацца ў Беларусі - узмацненне кантролю спецслужбаў за іншадумцамі, узняццё папулісцкіх лозунгаў пра стабільнасць і пазытыўныя працэсы, жорскі кантроль сродкаў масавай інфрмацыі. На сцягу гэтай дзіўнай краіны была выява мышы. Кароль краіны па-панібрацку называў на «ты» ўсіх сваіх падданых і бегаў раніцаў вакол свайго палаца ў бронекамізэльцы. Алюзій на цяперашні рэжым у гэтым апавяданні шмат. Увогуле апавяданне прысвечана інтэлектуальнаму двубою караля і пісьменніка. Пісьменнік быў пазбаўлены ўладай чытачоў, але ўсё адно пісаў у стол. У традыцыі галівудскіх фільмаў аповед мае шчаслівы канец. Пісьменнік перамог караля, хаця хутчэй маральна.

    А скандал, які разгарэўся пасля выхаду гэтай кнігі, зусім не быў звязаны з гэтым апавяданнем. Гнеў чыноўнікаў выклікалі ілюстрацыі Аляксея Марачкіна. Адзін з гумарыстычна намаляваных персанажаў нібыта быў вельмі падобны да Лукашэнкі. Малюнак прыйшлося адцэнзураваць, тое-сёе змяніўшы ў ім. А аўтару кнігі ў выдавецтве сказалі, каб больш свае рукапісы ён да іх не прыносіў. Уладзімір Арлоў з таго не вельмі бедаваў, бо супрацоўнічаць з незалежнымі выдавецтвамі значна прасцей і прыемней. Пісьменнік увогуле быў нават усцешаны гэтай гісторыяй. Яна яму нагадвала жыццёвы працяг падзеяў апавядання «Ордэн Белай Мышы».

    9
    676