
Ваша оценкаЦитаты
Husit18 июня 2015 г.Чытаю А. Разанава. Выдавецтва не хоча друкаваць яго зборнік. А дарма. Гэта — паэт цікавы.
Можа залішне ўскладнены для чытачоў, якія развучыліся думаць, і калі што не месціцца ў іх загіпсаваных сацрэалізмам галовах, б'юць у набат.
5.XII.197911,1K
Husit1 июля 2014 г.Відаць, слушна зазначыў В. Быкаў, што вельмі далёка ў нас зайшлі ў нігілізм і нешанаванне яе. /мовы/
І ён ужо не верыць, каб нешта тут можна было выправіць.19.V.1987
11K
Husit1 июля 2014 г....Памёр наш швагер Браніслаў Лётка. Страшную трагедыю перажыў ён і ўся наша сям'я. У час вайны нейкі службіст загадаў Браніславу адвезці яго ў Куранец, а па дарозе іх абстралялі партызаны, здаецца, з атрада "Народный мститель" і захапілі ў палон гэтага службіста.
"Хто цябе падвозіў?" — "З Сэрвач Лётка".
Тут жа расправіліся з ім і з сем'ямі братоў Лёткаў: забілі сястру Веру і яе двухгадовага сына, забілі швагерку з дзесяцігадовым сынам.
А мужыкі іх — ацалелі. Былі ў суседняй вёсцы...12.І.1973
0866
Husit30 июня 2014 г.Пэўна, крытыкі сяньня шумяць
Роям пчол адзьвінеўшага лета,
І ўсё радзяць дзе што назіраць,
І ўсё лечаць здаровых паэтаў.Люты, 1938 год
0855
Husit30 июня 2014 г.Узяў Ц. Норвіда. Божа, што з ім зрабілі перакладчыкі на рускую мову!
21.VII.1994
0672
Husit30 июня 2014 г.Чытаю нарыс пра Э. Хэмінгуэя, пра яго розныя прыгоды, любоўныя гісторыі...
Ва ўсім гэтым ёсць шмат пазіравання, якім любіў займацца і наш Караткевіч.
А можа, і спроба ўцячы ад атуляючай нас нудоты.12.VIII.1985
0653
Husit30 июня 2014 г."Дружба народаў" дала падборку вершаў Ц. Норвіда. Людзям, выхаваным на паэзіі А. Міцкевіча, Ю. Славацкага, творчасць яго — глыбокая, наватарская, філасофская — можа здасца грувасткай, цяжкой.
Таму і ў нас яна не знайшла належнага водгуку.29.I.1984
0597
Husit30 июня 2014 г.Упершыню пацікавіўся Максімкавымі школьнымі падручнікамі па літаратуры і падумаў, што іх мог скласці толькі нейкі ідыёт, каб адбіць у вучняў ахвоту да яе вывучэння.
24.I.1984
0581
Husit30 июня 2014 г.Падчас уборкі мабілізуем настаўнікаў, школьнікаў, медработнікаў; а на адной Нарачы можна сабраць цэлы полк лабатрасаў...
0565