Чытаючы дзённікі М.Танка, як быццам слухаеш мудрага настаўніка. Дзённік напісаны без залішняга маралізатарства, празрыстай мовай. З яго старонак я пазнаёміўся з новымі (для сябе) імёнамі з айчыннай і сусветнай літаратуры. Такі своеасаблівы культуралагічны "даведнік" з элементамі крытыкі.
Чытаю А. Разанава. Выдавецтва не хоча друкаваць яго зборнік. А дарма. Гэта — паэт цікавы. Можа залішне ўскладнены для чытачоў, якія развучыліся думаць, і калі што не месціцца ў іх загіпсаваных сацрэалізмам галовах, б'юць у набат. 5.XII.1979
Відаць, слушна зазначыў В. Быкаў, што вельмі далёка ў нас зайшлі ў нігілізм і нешанаванне яе. /мовы/ І ён ужо не верыць, каб нешта тут можна было выправіць.