На асфальце вакол лаўкі і пад ёй ляжалі каштанавыя шарыкі, вылузнутыя са сваёй калючай абалонкі - такія ўжо глянцавыя, крышку яшчэ вільготныя, і так ужо прасіліся. хітрыя, у руку: ну, толькі зірні, які я ладненькі, гладзенькі, чысценькі! ну, падымай мяне хутчэй, аднясі далей, выкінь, я прарасту, і род мой працягнецца, ну, калі ласка... Вось сімпатычная, бяскрыўдная барацьба за выжыванне! І асабіста я - за такую.