
Ваша оценкаКнига из цикла
Прыгоды паноў Кубліцкага ды Заблоцкага
Рейтинг LiveLib
- 563%
- 432%
- 35%
- 20%
- 10%
Ваша оценкаРецензии
Аноним21 сентября 2017 г.Читать далееНіхто не чакаў, што сур'ёзны, з выгляду падобны да сапраўднага прафесара-«букваеда», літартуразнаўца Пятро Васючэнка пачне пісаць казкі і фэнтазі. Праўда, ён і раней пісаў прозу, і нават яшчэ ў 1993 годзе выдаў зборнік апавяданняў «Белы мурашнік», а таксама быў вядомы як аўтар п'есаў для менскага Тэатра юнага гледача. Але гэта было хутчэй хобі вядомага літаратуразнаўца, кандыдата філалягічных навук, а можа ўжо і доктара.
Але пасля выдання кнігі «Жылі-былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі...» стала ўжо цяжка вызначыць, што ў Васючэнкі першаснае: літаратуразнаўства ці мастацкая проза.
Кніжка гэтая, трэба адзначыць, выдадзеная выдавецтвам «Мастацкая літаратура» надзвычай дыхтоўна, была ўспрынята чытачамі і крытыкай вельмі цёпла. З'явілася шэраг станоўчых рэцэнзіяў. Была ўганараваная некалькімі прэміямі.
Васючэнка адносна сваёй кнігі неаднойчы казаў, што не бывае дарослых і дзіцячых кніг, бываюць добрыя і кепскі. Таму ён раіў і дарослым чытачам яе не абмінаць.
Поспех «паноў» Васючэнкі палягае ў тым, што пісьменнік здолей стварыць каларытных, забаўных галоўных герояў, якія патрапляюць з-за сваёй шляхецкай пыхы ў розныя дзіўныя прыгоды. То яны сустракаюць Куру Шчабятуру, якую просяць знесці незвычайнае яйка і самі яго выседжваюць, то вырашаюць пасадзіць адмысловы сад, на дрэвах якога вырасталі б кілбасы, хлеб, булкі, цукеркі, віно ды селядцы. Усе гэтыя аванцюры сканчваліся не сказаць каб трагедыйна, Васючэнка як бы шкадуе і нават любіць сваіх пацешных шляхціцаў, але канфузам. І галоўныя героі, пасля чарговай няўдачы, зноў пачыналі выдумляць, што б гэта такое зрабіць, каб смачна есці але не прыкладаць рук да працы.
На поспех кнігі, відавочна, таксама паўплывала вялікая начытанасць Пятра Васючэнкі. Бо ўся кніга прасякнутая рэмінісцэнцыямі і з народных беларускіх казак, і з сусветнай класікі - ад Салтыкова-Шчадрына, да Джоан Роўлінг. І кніга «Жылі-былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі» сама робіцца класікай.
121K
Аноним27 августа 2025 г.Гумар з падтэкстам: Васючэнка пра гонар і пустэчу
Читать далееКубліцкі і Заблоцкі — не проста персанажы, а алегорыя беларускай ментальнасці, якая балансуе паміж традыцыяй і абсурдам. Яны жывуць у свеце, дзе панства — не сацыяльны статус, а форма мыслення, а іх спрэчкі — люстэрка пустых амбіцый, што не маюць пад сабой глебы.
Гэта не проста казка — гэта сатырычны эпас пра тое, як лёгка страціць сувязь з рэальнасцю, калі гонар пераўзыходзіць розум, а традыцыя становіцца пасткай.
Слухаў на "Кніжным возе" — гэта сапраўдны тэатральны спектакль на слых. Галасы акцёраў надаюць героям жывую індывідуальнасць, а агульная інтанацыя трымае баланс паміж гумарам і філасофскім падтэкстам. Шчыра раю341
Подборки с этой книгой
Мои АудиоХотелки
meggyy
- 819 книг
Белорусская фантастика - на беларускай мове
Groden
- 111 книг
Да сколько можно откладывать - 2026
meggyy
- 51 книга
Книжный сюрприз 2023-2024 Рождественские встречи
Cat_show_live
- 25 книг
Книжный сюрприз 2022-2023 Рождественские встречи
Cat_show_live
- 36 книг
Другие издания
















