Рецензия на книгу
Жылі-былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі
Пятро Васючэнка
Аноним27 августа 2025 г.Гумар з падтэкстам: Васючэнка пра гонар і пустэчу
Кубліцкі і Заблоцкі — не проста персанажы, а алегорыя беларускай ментальнасці, якая балансуе паміж традыцыяй і абсурдам. Яны жывуць у свеце, дзе панства — не сацыяльны статус, а форма мыслення, а іх спрэчкі — люстэрка пустых амбіцый, што не маюць пад сабой глебы.
Гэта не проста казка — гэта сатырычны эпас пра тое, як лёгка страціць сувязь з рэальнасцю, калі гонар пераўзыходзіць розум, а традыцыя становіцца пасткай.
Слухаў на "Кніжным возе" — гэта сапраўдны тэатральны спектакль на слых. Галасы акцёраў надаюць героям жывую індывідуальнасць, а агульная інтанацыя трымае баланс паміж гумарам і філасофскім падтэкстам. Шчыра раю341