Не, мабыць, смерць нічога не вырашае і нічога не растлумачвае. Смерць — гэта капітуляцыя, яна не можа нічога. Толькі жыццё дае людзям пэўныя магчымасці, якія здзяйсняюцца імі або прападаюць марна; толькі жыццё можа процістаяць злу і несправядлівасці. Смерць не можа нічога. Нават у дачыненні да сябе самой яна круглы абсалютны нуль.