
Ваша оценкаЦитаты
Helena-Helena18 января 2024 г.Читать далееA дзед y гэты час маўчаў, думаючы важную думу. Абразы мінулага луналі прад памаладзеўшым старыком. Ён, падумаўшы, загаманіў:
— Дык вось, Архіп, любы ты мой! Бачу я, крэпка ў табе роднае карэнне наша. A мне, старому, уміраць трэба. Едзеш ты ў свет далёкі. Смерць мая з-за кургана ўжо смяецца: мо і не пабачымся болей, дык вось, будзь ласкаў, звярні ты ўвагу на маю старыкоўскую гутарку. Першае, што скажу я табе, гэта — чытай, галубец, y кніжках і ў разумных людзей пытайся, як жылі даўней нашы тутэйшыя людзі... Споўніш гэты загад — y жыцці не ашукаешся, будзеш ведаць, што рабіць трэба. I ніякая, братка, чартаўня, ніякія думы чорныя не змогуць цябе. A другое: часцей y роднае гняздзечка залятай, дык не будзе яно здавацца табе страшным, і не пабяжыш ты, спужаўшыся, уцякаць ад яго, калі, часам, пачуеш ад каго дурнога або цёмнага і скрыўджанага нараканні няправедныя, нахабшчыну на справу і працу тваю. A яшчэ дадам: не забывай ты ў горадзе, дайжа ў добрай таварыскай бяседзе за салодкімі напіткамі ды смачнымі дарагімі стравамі, не забывайся ты запытаць y сябе: «А можа, цяпер y каго скарынкі хлеба няма?» I ведай тады, што адным енкам ды стагнаннем бядзе людской не паможаш... Помні, што каб другога вызваляць, трэба самому крэпкім быць, на сілы не ўпадаць, a то і самаго затопчуць...
3572
xbohx10 ноября 2012 г.Страшна! Як людзі самі могуць закуваць сябе і дух свой, і цела сваё у страшныя зялезы-путы.
2514
robot19 мая 2020 г.Помні, што каб другога вызваляць, трэба самому крэпкім быць, на сілы не ўпадаць, a то і самаго затопчуць...
11,7K
robot19 мая 2020 г.Эх, бяднота, бяднота, бяднота!
Да чаго ж ты даводзіш чалавека! I жалка, горка, і крыўдна...
З лепшых людзей робіць цар голад звяроў, сумлення не маючых.11,1K
tul28 августа 2023 г.— А-а! Наша старое ўжо ім не надта падабаецца.
— На тое ж маладыя.
— A праўда, і шкода іх, што яны знайдуць?
— Пажывём — паглядзім.
— Калі дажывёмся.0475
tul28 августа 2023 г.I вось ён «укусіў» ад кніжнае мудрасці... Папраўдзе, знайшоў такія і гэткія адказы, але ж — божа! — пэўнасці аніякай няма, няма. Хто даў гэтыя адказы?
0199
tul28 августа 2023 г.I Архіп успомніў, як ён з вялікім жарам і шчырай ахвотай пачынаў вучыцца, бо думаў, ды што думаў — крэпка верыў, што ў кніжках усё ёсць, кніжкі ўсё раскажуць, не толькі як яно, але і адкуль яно.
0221
tul28 августа 2023 г.думаў-думаў, што будзе праз дзвесце, трыста, чатырыста гадоў тут, наўкола? Калісь тут лясы былі дрымучыя, непраходныя, y лясах людзі пням маліліся і жылі са сваею доляй-нядоляю. Ішло жыццё, высякаліся лясы. Загарцавалі па тутэйшых месцах людзі ваенныя-ратныя, шмат костачак маскоўскіх, польскіх, казацкіх палягло «паміж пустак, балот беларускай зямлі...». Шведы, французы знаходзілі сабе тут вечны спакой. Божа, божа, як гэта ўсё страшна і цікава!
0192