
Ваша оценкаЦитаты
Morrigan_sher8 мая 2012 г....тут мы, беларускiя пiсьменнiкi, у выйгрышы, можам пiсаць пра сваiх блiзкiх, знаёмых, суседзяў без асаблiвай рызыки быць выкрытымi.
2123
nicko_w27 августа 2015 г.Правільна, на першы погляд можа падацца, што тыя, хто на вуліцы, людзі, якіх мы назіраем толькі праз вакно, маюць неабмежаваныя варыянты выбару: хачу да сябра паеду, хачу — дамоў, хачу — да цешчы на бліны… Калі ж капнуць крыху глыбей — выбару ў іх, як такога, няма, маршрут іх загадзя прадвызначаны і звярнуць з яго, змяніць яго зусім не так проста, як ім здаецца.
085
nicko_w27 августа 2015 г.Токар-фрэзероўшчык можа паехаць у адпачынак на курорт, у вёску, на рыбалку, на паляванне, у грыбы — і не думаць пра станкі, і хоць часова разгрузіцца. Творчы чалавек, у прыватнасці, пісьменнік, не адпачывае ніколі і нідзе — ні ў адпачынку, ні на прыродзе, ні ў час выпіўкі, ні нават у сне. Гэта асаблівасць псіхікі.
049
nicko_w27 августа 2015 г.Чалавек можа выстаяць перад вялікімі бурамі, перанесці розныя трагедыі і неймаверныя страты — і зламацца ад нязначнай драбязы, смешнай пстрычкі, якую і ўлічыць было немагчыма.
041
nicko_w27 августа 2015 г.Ні ў воднай крытыцы свету не прынята чапаць дэбютантаў. Толькі не ў нашай. Наша, падобна, адных дэбютантаў і чапае.
0232
nicko_w27 августа 2015 г.Аўтар, калі ён разумны чалавек, ведае, што не скажа, па вялікім рахунку, ніякай новай думкі. Яму застаецца толькі паўтараць.
044