
Кніга-жыццё, неверагодная гісторыя з рэальным канцом такім, што не верыцца: так па-сапраўднаму не бывае... Жыццё Полаччыны, жыццё Бухры, чалавека, лекараў, караванаў, кахання, мары, надзеі, якая скрозь дзесяткі гадоў толькі шырылася ў грудзях. Гэта гісторыя пра Алексу, які адправіўся ў доўгі шлях за мора. І, едучы з ім, я столькі таямніц пра родную зямлю даведалася, у такую колькасць люстэрак гісторыі зазірнула! Гэта апавяданне не толькі пра чалавека. Яно - про краіны і ўзаемаадносіны. Пра тое, як было тады, калі мала чалавек ведаў пра Бога адзінага, а многа - пра багоў. На ўсё на гэта, мажліва, нехта і забыўся.





































