Выкарыстоўваючы сюжэты, матывы, вобразы беларускай літаратуры, Сяргей Кавалёў стварае свой непаўторны драматуріічны свет, выпрабоўвае старадаўнія рамантычныя гісторыі сумнай іроніяй нашых дзён.
Выдатны твор, які прымушае і пасьмяяцца, і падумаць. Падзеі разгортваюцца вакол мужыка, у якога ўсе вакол (асабліва жанчыны) вінаватыя ў яго праблемах акрамя яго, і д'ябла, які марна спрабуе правесьці мужыку дарогу ў рай. Некалькі спробаў заканчваюцца чарговымі абвінавачаньнямі мужыка ў адрас усіх і усяго. Твор напісаны так актуальна, што набывае асабліва яркае гучаньне ў наш час.