З камандзiрамi тое ж самае,... «Доўгая дарога дадому»
annomik12 апреля 2012З камандзiрамi тое ж самае, кадравых мала. У нас у роце было толькi два афiцэры — я i камандзiр роты. Тады людзей на ўзводы нават не дзялiлi, не было каго. Добра, калi пiсар пасьпее перапiсаць прозьвiшчы, а то iдуць безыменнымi. I гiнуць. Таму столькi ў нас цяпер «неизвестных солдат», «пропавших без вести». Такi быў улiк. У пяхоце не было нiякага ўлiку. Во кулямёты ўлiчвалi, гарматы, танкi. Нават снарады начальства лiчыла, бо за iх адказнасьць мела. А за людзей адказваў адзiн Гасподзь Бог...
7 понравилось
690