
Современная белорусская литература: что читать? | Сучасная беларуская лiтаратура: што чытаць?
Morrigan_sher
- 354 книги
Это бета-версия LiveLib. Сейчас доступна часть функций, остальные из основной версии будут добавляться постепенно.

Ваша оценка
Ваша оценка
Выхад гэтай кнігі бадай адна з найбольш значных падзеяў у беларускай паэзіі на парозе другога дзесяцігоддзя. І гэта стала відавочным зараз, праз нейкі час, які дазваляе паглядзець на «палеткі беларускай літаратуры» праз пэўную адлегасць.
Звычайна з'явай робіцца наватарская кніга, якая выбіваецца са звыклага шэрагу. У чым жа навацыя кнігі Віталя Рыжкова «Дзверы, замкнёныя на ключы»? А практычна ва ўсім – змесце вершаў, сілабатанічнай іх пабудове, нязьвыкласці рыфмаў. Але самай галоўнай адметнасцю вершаў Рыжкова з'яўляецца іх рытміка. І паэт не хавае, адкуль ён узяў гэтую абсалютна нязвыклую для беларускага вершаскладання рытміку – з рэпаўскіх рэчытатываў. Паэт, як сам прызнаецца, з дзяцінства аматар рэп-музыкі, вырас на ёй, а неўзабаве пачаў пісаць тэксты для рэп-выканаўцаў, а затым і сам стаў выконваць рэп. А гэта пацягнула за сабой усё астатняе – адмысловую графічную пабудову вершаў і найперш – змест. Рэпаўскія рэчытатывы – гэта не лірычныя малюнкі, не краявіды роднай прыроды, гэта – невялікія гісторыі, часам трагічныя, часам смешныя, часам брутальныя з жорсткай лексікай.
У нейкім сэнсе такая паэзія з’яўляецца адгалінаваннем бардаўскай. Паэт-бард спявае свае вершы пад гітару. Паэт-рэпер – дае чаду сваімі рэчытатывамі. Паэту-рэперу няма канкурэнцыі на слэмах – паэтычных спаборніцтвах, на якіх аўтары чытаюць свае вершы, а гледычы-слухачы, або адмысловае журы, ацэньвае іх баламі. Прычым, тут ужо не важна, на якой мове выступае паэт-рэпер – сама энергетыка яго чытання заварожвае слухача.
Але што далей? Чакаем новую кнігу.

Цудоўная кніга. Сучасная паэзія. Ні табе бясконцых пакутаў пра мову, сцяг, зямлю і гэтак далей.
Калі б усе дэбютныя кнігі ў беларускай літаратуры былі б такімі, то і чыталі б такія кніжкі з задавальненнем.

ужо ўначы стаўлю машыну ў двары
у крыві і слязах увесь хочацца паліць
халодна і адзінока страшна
ніколі не ведаеш што з табой здарыцца
у наступны момант што цябе напаткае -
прыгажосць
каханне
лось

Калі я казаў
«Я кахаю цябе»
і чуў у адказ
«Я кахаю цябе»,
я ніколі не забываў, што гэта — амонім.

Я раблю так, каб яны зразумелі, што калі маеш гэта (галаву),
тады слухаешся гэтага (сэрца), і калі нехта асудзіць цябе за тое, што ты робіш,
ты паказваеш ім гэта (сярэдні палец).








Другие издания

