Логотип LiveLibbetaК основной версии

Это бета-версия LiveLib. Сейчас доступна часть функций, остальные из основной версии будут добавляться постепенно.

Рецензия на книгу

Дзверы, замкнёныя на ключы

Рыжкоў Віталь

  • Аватар пользователя
    Torvald531 января 2018 г.

    Выхад гэтай кнігі бадай адна з найбольш значных падзеяў у беларускай паэзіі на парозе другога дзесяцігоддзя. І гэта стала відавочным зараз, праз нейкі час, які дазваляе паглядзець на «палеткі беларускай літаратуры» праз пэўную адлегасць.

    Звычайна з'явай робіцца наватарская кніга, якая выбіваецца са звыклага шэрагу. У чым жа навацыя кнігі Віталя Рыжкова «Дзверы, замкнёныя на ключы»? А практычна ва ўсім – змесце вершаў, сілабатанічнай іх пабудове, нязьвыкласці рыфмаў. Але самай галоўнай адметнасцю вершаў Рыжкова з'яўляецца іх рытміка. І паэт не хавае, адкуль ён узяў гэтую абсалютна нязвыклую для беларускага вершаскладання рытміку – з рэпаўскіх рэчытатываў. Паэт, як сам прызнаецца, з дзяцінства аматар рэп-музыкі, вырас на ёй, а неўзабаве пачаў пісаць тэксты для рэп-выканаўцаў, а затым і сам стаў выконваць рэп. А гэта пацягнула за сабой усё астатняе – адмысловую графічную пабудову вершаў і найперш – змест. Рэпаўскія рэчытатывы – гэта не лірычныя малюнкі, не краявіды роднай прыроды, гэта – невялікія гісторыі, часам трагічныя, часам смешныя, часам брутальныя з жорсткай лексікай.

    У нейкім сэнсе такая паэзія з’яўляецца адгалінаваннем бардаўскай. Паэт-бард спявае свае вершы пад гітару. Паэт-рэпер – дае чаду сваімі рэчытатывамі. Паэту-рэперу няма канкурэнцыі на слэмах – паэтычных спаборніцтвах, на якіх аўтары чытаюць свае вершы, а гледычы-слухачы, або адмысловае журы, ацэньвае іх баламі. Прычым, тут ужо не важна, на якой мове выступае паэт-рэпер – сама энергетыка яго чытання заварожвае слухача.

    Але што далей? Чакаем новую кнігу.

    6
    356