
Ваша оценкаРейтинг LiveLib
- 546%
- 454%
- 30%
- 20%
- 10%
Ваша оценкаРецензии
Torvald518 сентября 2017Читать далееГэтая кніга мае незвычайную структуру. Эсэіст і філосаф Валянцін Акудовіч сабраў усе свае гутаркі, дыялогі, дыскусіі, інтэрв’ю, якія друкаваліся з 1994 года ў розных выданнях – як папяровых, так і электронных, пасартыраваў свае адказы на пытанні па шасці раздзелах і атрымалася змястоўная кніга пад назвай “Архіпелаг Беларусь”.
Цікаўны чытач знойдзе тут адказы на многія пытанні – і з гісторыі Беларусі, і на сучасныя тэмы. Тут можна прачытаць інтэрпрэтацыі Акудовіча на тэму адкуль узяліся беларусы, якая іх сапраўдная спадчына і чым яны адрозніваюцца ад іншых народаў, перадусім суседзяў. Тэма гэтая апошнім часасам сталася надзвычай дыскусійнай, бо беларускія гісторыкі пачалі актыўна засвойваць і асэнсоўваць спадчыну Вялікага кніства Літоўскага. Акудовіч таксама лічыць, што спадчына ВКЛ належыць некалькім народам Усходняй Еўропы, у тым ліку натуральна і беларусам. Але аўтар кнігі не заклікае да змены назвы і краіны, і народа, як некаторыя сучасныя культурныя дзеячы, бо ў гісторыі няма адваротных шляхоў.
У адносінах Мінска Акудовіч лічыць, што гэты горад пакуль яшчэ не стаў паўнацэннай сталіцай, пакуль гэта – шмат дамоў і шмат людзей. Паводле Акудовіча, еўрапейская сталіца – гэта перадусім шмат мітаў, ідэяў, падзеяў, якія фармуюць яе вобраз. Хаця працэс гэты ідзе, і Мінск паціху набрыньвае сваёй асаблівай міфалогіяй.
Багата ў кнізе развагаў і чыста палітычных, можна сказаць, на злобу сённяшняга дня, калі змаганне за беларускую Беларусь нібыта зайшло ў тупік. Аўтар выказвае сваё скептычнае стаўленне да апазіцыі, і лічыць, што “на “муку” гэтую ўладу перамелюць не жарнавы апазіцыі, а ветракі часу.”
Што тычыцца беларусізацыі, то мне асабіста падаецца няслушным песімізм Акудовіча адносна беларускай Беларусі. Аўтар свярджае, што ён не верыць у гэтую ўтапічную ідэю. Маўляў, прайшло столькі часу ад паўставання незалежнай Беларусі, а беларусізацыя толькі слізгае на роўным месцы. Але апошнія падзеі ва Украіне выразна паказалі прычыну гэтага “слізгання”. Расея не хоча адпускаць з “рускага міру” ні Украіну, ні Беларусь. І гатовая ўжыць гвалт і сілу, калі нейкі з яго сатэлітаў вырашыць узяць курс на аўтаномнае нацыянальнае плаванне. Што і засведчылі падзеі ва Украіне. Прычым, канфлікт далёка не вычарпаўся, ён пераходзіць у зацяжную, драматычную фазу. І што тады гаварыць пра Беларусь, якая цалкам эканамічна залежная ад Расіі. Вось і прычына таго, чаму ў Беларусі так моцна ўкарэніўся “рускі мір”, які апанаваў перадусім адукацыю, які шчодра ліецца з FM-станцый і тэлебачання. Беларусізацыя краіны, у прынцыпе, можа адбыцца за год. У спрыяльных геапалітычных умовах. І тады “Архіпераг Беларусь” ператворыцца ў мацярык Берарусь. Але гэтая рэінкарнацыя можа здзейсніцца толькі пры ўмове захавання незалежнасці.
7 понравилось
310
Цитаты
Все цитатыПодборки с этой книгой
Сучасная беларуская лiтаратура
Mroja
- 21 книга
Мая «беларуская палічка»
JeanneBien
- 47 книг
У Эллы
zlobny_sow
- 61 книга






























