Сучасная беларуская лiтаратура
Mroja
- 21 книга
Это бета-версия LiveLib. Сейчас доступна часть функций, остальные из основной версии будут добавляться постепенно.

Ваша оценка
Ваша оценка
Гэтая кніга мае незвычайную структуру. Эсэіст і філосаф Валянцін Акудовіч сабраў усе свае гутаркі, дыялогі, дыскусіі, інтэрв’ю, якія друкаваліся з 1994 года ў розных выданнях – як папяровых, так і электронных, пасартыраваў свае адказы на пытанні па шасці раздзелах і атрымалася змястоўная кніга пад назвай “Архіпелаг Беларусь”.
Цікаўны чытач знойдзе тут адказы на многія пытанні – і з гісторыі Беларусі, і на сучасныя тэмы. Тут можна прачытаць інтэрпрэтацыі Акудовіча на тэму адкуль узяліся беларусы, якая іх сапраўдная спадчына і чым яны адрозніваюцца ад іншых народаў, перадусім суседзяў. Тэма гэтая апошнім часасам сталася надзвычай дыскусійнай, бо беларускія гісторыкі пачалі актыўна засвойваць і асэнсоўваць спадчыну Вялікага кніства Літоўскага. Акудовіч таксама лічыць, што спадчына ВКЛ належыць некалькім народам Усходняй Еўропы, у тым ліку натуральна і беларусам. Але аўтар кнігі не заклікае да змены назвы і краіны, і народа, як некаторыя сучасныя культурныя дзеячы, бо ў гісторыі няма адваротных шляхоў.
У адносінах Мінска Акудовіч лічыць, што гэты горад пакуль яшчэ не стаў паўнацэннай сталіцай, пакуль гэта – шмат дамоў і шмат людзей. Паводле Акудовіча, еўрапейская сталіца – гэта перадусім шмат мітаў, ідэяў, падзеяў, якія фармуюць яе вобраз. Хаця працэс гэты ідзе, і Мінск паціху набрыньвае сваёй асаблівай міфалогіяй.
Багата ў кнізе развагаў і чыста палітычных, можна сказаць, на злобу сённяшняга дня, калі змаганне за беларускую Беларусь нібыта зайшло ў тупік. Аўтар выказвае сваё скептычнае стаўленне да апазіцыі, і лічыць, што “на “муку” гэтую ўладу перамелюць не жарнавы апазіцыі, а ветракі часу.”
Што тычыцца беларусізацыі, то мне асабіста падаецца няслушным песімізм Акудовіча адносна беларускай Беларусі. Аўтар свярджае, што ён не верыць у гэтую ўтапічную ідэю. Маўляў, прайшло столькі часу ад паўставання незалежнай Беларусі, а беларусізацыя толькі слізгае на роўным месцы. Але апошнія падзеі ва Украіне выразна паказалі прычыну гэтага “слізгання”. Расея не хоча адпускаць з “рускага міру” ні Украіну, ні Беларусь. І гатовая ўжыць гвалт і сілу, калі нейкі з яго сатэлітаў вырашыць узяць курс на аўтаномнае нацыянальнае плаванне. Што і засведчылі падзеі ва Украіне. Прычым, канфлікт далёка не вычарпаўся, ён пераходзіць у зацяжную, драматычную фазу. І што тады гаварыць пра Беларусь, якая цалкам эканамічна залежная ад Расіі. Вось і прычына таго, чаму ў Беларусі так моцна ўкарэніўся “рускі мір”, які апанаваў перадусім адукацыю, які шчодра ліецца з FM-станцый і тэлебачання. Беларусізацыя краіны, у прынцыпе, можа адбыцца за год. У спрыяльных геапалітычных умовах. І тады “Архіпераг Беларусь” ператворыцца ў мацярык Берарусь. Але гэтая рэінкарнацыя можа здзейсніцца толькі пры ўмове захавання незалежнасці.

Да таго ж ніхто і не змагаўся за няпраўду, усе змагаліся з ворагам за справядлівасць, толькі ў кожнага яна была свая. І нямецкі салдат, і японскі камікадзе, і французскі партызан, і савецкі чырвонаармеец, і беларускі калабарант аддавалі свае жыцці за нейкую праўду. Гэта калі ўжо больш за 50 мільёнаў чалавек загінула, тым, хто застаўся ў жывых, патлумачылі, чыя праўда была справядлівая, а чыя — падманам. Няма праўды ў вайне…

Чалавек — гэта не «Я», а толькі месца, дзе ў нейкай адметнай псіхафізічнай канфігурацыі згрупаваліся самыя розныя праявы фізічнай, сацыяльнай і культурнай прасторы. Калі вы паспрабуеце прааналізаваць самога сябе, дык уласна вашага вы нічога там не знойдзеце. Вашае цела выштукаванае фабрыкай прыроды, вашыя думкі і спосаб паводзінаў сфармаваныя тым соцыакультурным асяроддзем, у якім вы выхоўваліся, вышыя жаданні прадыктаваныя агульнымі для чалавечага віда інстынктамі і спадчыннымі комплексамі. Вы ўпэўненыя, што гэта вы самі прамаўляеце словы, а насамрэч гэта мова варушыць вашымі вуснамі і вы можаце сказаць адно тое, што яна вам дазволіць…

Страх, роспач і асабліва адчай — вось тыя станы, праз якія чалавек адно і можа знайсці самога сябе, адшукаць у сабе ўжо сапраўднага чалавека.











