
Современная белорусская литература: что читать? | Сучасная беларуская лiтаратура: што чытаць?
Morrigan_sher
- 354 книги
Это бета-версия LiveLib. Сейчас доступна часть функций, остальные из основной версии будут добавляться постепенно.

Ваша оценка
Ваша оценка
Апошнія некалькі гадоў зноў беларуская паэзія вяртаецца пад інтэлектульныя шаты паэтыкі Алеся Разанава. Праўда, у 90-х Разанаў быў настолькі папулярны і нават модны, што практычна ў любога маладога паэта былі вершы, пераважна версэты і верлібры, напісаныя пад моцным уплывам паэтычнага гуру. Сёння такога ўжо няма. І гэта зразумела. У 90-х адбывалася эстэтычная рэвалюцыя ў беларускай паэзіі – з’явіліся ўзоры паэтычнага мадэрнізму, постмадэрнізму, фармльна-эксперыментальныя вершы. Моладзь шукала нейкія адпаведныя ўзоры для пераймання. І ясна, знаходзіла іх у паэтычных зборніках Разанава.
Сёння іншая сітуацыя. Хваля паэтычных эксперыментаў знікла, пакінуўшы на беразе нелькіх зацятых адэптаў мадэрністычнага пісьма. Сённяшнія пошукі пайшлі ў глыбіню сэнсаў і разнайставання зместу. І тут таксама прыдаецца паэзія Разанава, толькі ўжо не дзеля пераймання, а хутчэй для паэтычна-філасофскай медытацыі.
І вось мяне здзіўляе адна акалічнасць. Чаму Алеся Разанава не называюць філосафам? А толькі кажуць, што ў яго філасофская паэзія. Але гэта не тое ж самае, што філасофская думка. Вось не памятаю, каб нехта прааналізаваў творчасць Разанава з пазіцыі філасофскага думніцтва, асабліва ягоныя зномы. А было б цікава такі тэкст прачытаць. Ці мае Разанаў папярэднікаў? На якія філасофскія думкі абапіраўся ў сваё творчасці?
Алесь Разанаў з усяго зрабіў паэзію. То-бок нічога не ідзе ў пустую пароду. Пункціры, сабраныя ў кнізе “Дождж: возера ў акупунктуры”, гэта невялічкія паэтычныя жарынкі-імгненні. Гэта той малекулярны матэрыял, з якога ўласна і ствараюцца вершы. Але й самі па сабе яны маюць каштоўнасць. Можаце ў гэтым пераканацца самі.












