
Ваша оценкаРецензии
Torvald526 ноября 2018Читать далееАпошнія некалькі гадоў зноў беларуская паэзія вяртаецца пад інтэлектульныя шаты паэтыкі Алеся Разанава. Праўда, у 90-х Разанаў быў настолькі папулярны і нават модны, што практычна ў любога маладога паэта былі вершы, пераважна версэты і верлібры, напісаныя пад моцным уплывам паэтычнага гуру. Сёння такога ўжо няма. І гэта зразумела. У 90-х адбывалася эстэтычная рэвалюцыя ў беларускай паэзіі – з’явіліся ўзоры паэтычнага мадэрнізму, постмадэрнізму, фармльна-эксперыментальныя вершы. Моладзь шукала нейкія адпаведныя ўзоры для пераймання. І ясна, знаходзіла іх у паэтычных зборніках Разанава.
Сёння іншая сітуацыя. Хваля паэтычных эксперыментаў знікла, пакінуўшы на беразе нелькіх зацятых адэптаў мадэрністычнага пісьма. Сённяшнія пошукі пайшлі ў глыбіню сэнсаў і разнайставання зместу. І тут таксама прыдаецца паэзія Разанава, толькі ўжо не дзеля пераймання, а хутчэй для паэтычна-філасофскай медытацыі.
І вось мяне здзіўляе адна акалічнасць. Чаму Алеся Разанава не называюць філосафам? А толькі кажуць, што ў яго філасофская паэзія. Але гэта не тое ж самае, што філасофская думка. Вось не памятаю, каб нехта прааналізаваў творчасць Разанава з пазіцыі філасофскага думніцтва, асабліва ягоныя зномы. А было б цікава такі тэкст прачытаць. Ці мае Разанаў папярэднікаў? На якія філасофскія думкі абапіраўся ў сваё творчасці?
Алесь Разанаў з усяго зрабіў паэзію. То-бок нічога не ідзе ў пустую пароду. Пункціры, сабраныя ў кнізе “Дождж: возера ў акупунктуры”, гэта невялічкія паэтычныя жарынкі-імгненні. Гэта той малекулярны матэрыял, з якога ўласна і ствараюцца вершы. Але й самі па сабе яны маюць каштоўнасць. Можаце ў гэтым пераканацца самі.
17 понравилось
765