
Ваша оценкаЦитаты
Аноним4 марта 2022 г.Спынім забойствы! Сумленне, і розум, і гонар
Уладна загадваюць кніжніку: як са званіцы,
Бі ў сваё звонкае слова, узбройвай народы
Супраць разбою!219,4K
Аноним11 апреля 2018 г....................Агонія блізка.
Безліч выпадкаў, прыгод і жывых успамінаў
Хваляй нахлынуць, палоняць душу - і здаецца:
Зноў ты вярнуўся ў той край, дзе пачатак пачаткаў
Сэнсу жыцця і пачуцця святога - радзіма.241,7K
Аноним4 марта 2022 г.Князь і баяры — усе, каму льга заступіцца,
Глухі да нас і не горай, чым жорсткі татарын,
Душаць пятлёй галасы абурэння ў народзе.
Плаха і кат-выканаўца — вось доля любога,
Хто пастаяць за закон і за бога азваўся.119K
Аноним4 марта 2022 г.Гонар, сумленне зямных уладарцаў, здаецца,
Спяць беспрабудна. Усе іх учынкі і справы
Людзям на гора, дзяржаве ж — на шкоду і страты.
Болей за ўсё непакоіць іх сверб панавання:
Вострыць мячы пастаянна сусед на суседа —
Ты або я запаную, дваім жа нам цесна.118,1K
Аноним4 марта 2022 г.Хто вінаваты? Чыёю злачыннай рукою
Губяцца сувязі братнія, бурацца храмы?
Вораг знішчае — мы скажам, а трэба ж прызнацца:
I ад сваіх міжусобіц мы ўсе не дужэем.116,4K
Аноним4 марта 2022 г.Ен, спадцішка уварваўшыся ў нашы ўладанні,
Цэламу свету нахабна сцвярджае: ваюю
Не за прастору сабе, а за лад у прасторы.114,8K
Аноним11 апреля 2018 г.Бэюцца князі-ваяводы, а стогнуць народы:
воіны ж гінуць у тых і другіх у сутычках,
што ім той смерд - наша гора і наш пакуты?
Ім бы свайго дамагчыся, а ты хоць заліся
Ў горкіх слязах. За мурамі рыданняў не чутна -
Значыць, гандлюй і крывёю і лёсам падданых.
Ворагі ўсе бачаць, смяюцца з няшчасных.137,6K
Аноним10 апреля 2018 г.Ён, двуадзіны ў асобе вялікага князя —
Факельшчык войнаў са слабым, а з дужым анёл-міратворац
Ставіў аголены меч свой, як слуп пагранічны,
Перад нашэсцямі ворагаў з поўдня і ўсходу.115,6K