
Ваша оценкаЖанры
Книга из цикла
Палеская хроніка
Рейтинг LiveLib
- 540%
- 439%
- 319%
- 23%
- 10%
Ваша оценкаРецензии
Wineta15 июля 2022 г.Читать далееСтолько времени прошло с момента прочтения до написания отзыва, что забыла все, что хотелось сказать.
Грустно, что чтение трилогии завершено, печально, что автор не успел закончить задуманного и книга осталась недописанной. А может это и к лучшему: несмотря на то, что мне понравились все части, самой яркой и сильной кажется первая, в третьей - ощущение, что автор немного выдохся, сюжетные линии ушли в сериально-мелодраматическую сторону, неизвестно, как бы роман воспринимался в итоге, если бы история была продолжена. В недописанном же варианте концовка смотрится очень органично, не хэппи-энд, но реалистично.
Интересно теперь найти наброски и черновики, ознакомиться с ними, в моем электронном варианте они почему-то отсутствовали...14771
Ales_Moyski2 февраля 2015 г.Цяжка, складана і горка гэта – разбіраць рукапісы, накіды, якіх нядаўна яшчэ краналася рука Івана Паўлавіча Мележа, і з гэтага спрабаваць скласці нешта, што павінна хоць аддалена нагадваць незавершаны яго твор, які і для самога аўтара не быў яшчэ бачны да канца.Читать далее
Рэдкалегія збору твораў І.МележаМногія пісьменнікі і даследчыкі не раз падкрэслівалі значнасць, непаўторнасць і самабытнасць кожнага з раманаў “Палескай хронікі”. Некаторыя з іх звярталі ўвагу на моўнае багацце твораў І. Мележа. Так, В. Вітка адзначыў багатую, жывую мову твора, падкрэсліўшы, што ў ёй няма фальшу, яна гучыць натуральна, свежа, па-народнаму ярка, а Т. Хадкевіч назваў мову твораў надзвычай сакавітай, жывой, каларытнай. І. Шамякін пісаў: “Вельмі добрая мова твора. Я смакаваў кожны сказ. Ёсць што сказаць пра раман і літаратарам, і мовазнаўцам”. І не толькі беларускім, бо выдатны ўкраінскі празаік Алесь Ганчар, разважаючы пра “Палескую хроніку”, казаў : “Гэтая велічная сага народнага жыцця глыбока і па-новаму адкрывае беларусаў народам свету.
У апошнім з "Палескай хронікі" рамане “Завеі, снежань”, хоць дзеянне адбываецца на Палессі, у цэнтры твора людзі гарадскія, камуністы, адданыя партыі, як Башлыкоў. Вакол іх разварочваюцца падзеі, іх унутраны склад паказваецца, яны імкнуцца да навукова-тэхнічных паказчыкаў, а не да зямлі, да народа, да яго вуснай народнай творчасці, як у "Подыху навальніцы". Калі ў “Людзях на балоце” больш сямейна-бытавы рэалізм, то ў “Завеі, снежань” - гісторыка-палітычны, і асабліва абвостраны. Узгадаць хаця б аналіз артыкула Сталіна ажно двума персанажамі ў творы! Хаця праблемы калектывізацыі і раскулачвання праходзяць праз усю хроніку, але ў "Завеях, снежні" яны становяцца галоўнымі, таму твор найменш цікавы з усёй хронікі, думаю, нават для 1978 г., калі ён выйшаў з друку.
Зняўшы галаву, па валасах не плачуць.Можна сцвярджаць, што раман незавершаны ў тым, што І.Мележ планаваў, але не скончыў маляваць вобраз Башлыкова. Ды і па запісах Івана Паўлавіча вядома, што ў планах былі яшчэ раманы "Палескай хронікі", у якіх, напрыклад, Яўхім у якасці калабарацыяніста вернецца ў Курані падчас Вялікай Айчыннай вайны разам з немцамі. Цікава было б пачытаць пра далейшы лёс куранёўцаў, але будзем атрымліваць задавальненне ад таго, што маем.
Я нарадзіўся і вырас на Палессі. Гэты сапраўды незвычайны край і яшчэ больш незвычайныя яго людзі, палешукі, увайшлі ў маю свядомасць з таго моманту, як я памятаю сябе…
І.МележПрыемнага чытва!
121,1K
WolfsSeele2 февраля 2025 г.Читать далееЭх, як жа шкада развітвацца з "Людзьмі на балоце"! Забягаючы наперад скажу, што аўтар планаваў яшчэ дзве часткі, але, нажаль, не паспеў іх напісаць. І тады яшчэ не было нашчадкаў, якія працягвалі незавершанае. Таму застаецца прыдумляць самім.
У "Завеях" канец 20-ых, у разгары калектывізацыя, пра якую будзе шмат, з розных бакоў. Тут і сакратар райкома Башлыкоў, падаецца мне, што гэта нейкая анаграма на бальшавіка, вельмі ён паказальна-правільны, у нейкіх ружовых акулярах. І Апейка, з "правым уклонам", які не ідзе напрамкі, а шукае падыходу да сялян, лепей разбіраецца ў іх псіхалогіі, нават у нейкіх момантах крытычна ставіцца да Сталіна. Разважае наконт таго, ці сапраўды так лёгка сялянам адмовіцца ад сваёй зямлі, якая раптам ужо і не свая, а дзяржаўная.
Ганна нарэшце збегла ад Яўхіма ў суседнюю вёску, уладкавалася ў школе прыбіральшчыцай. Спатканне з Васілём паказала, што і іх сцежкі разыходзяцца і мінулага ўжо не вярнуць. Наведваецца Яўхім, але Ганне с дапамогай Параскі ўдаецца выправадзіць яго.
На парозе ў Ганны - неспадзяванае новае каханне, Башлыкоў. У абодвух шмат сумневаў, але ўсё-такі спаткаюцца. Нават крыху эротыкі будзе. Але ў канцы Ганна сыходзіць ад Башлыкова, ашаламіўшы яго звесткай пра тое, хто яе муж.
Для мяне застаецца неясным, чаму Ганна не ўзгадвае пра сваю цяжарнасць пасля знаёмства з Башлыковым. Падаецца, гэта магло бы шакаваць яго куды болей.9199
Цитаты
lapa_lipa2 октября 2023 г.– Ах, Параскева Андрэеўна! Ну нашто вы ето! Доля. Ці доля – горб ад Бога? Доля – ад чалавека! Ад розуму!..
0418
Подборки с этой книгой

Жизнь в деревне
Arktika
- 103 книги
Декабрь уж наступил... Подборка литературных произведений, где авторы упоминают в названии этот месяц!
serp996
- 354 книги
Анна, Анечка, Анюта!
annomik
- 587 книг

К прочтению
Medvegonok
- 2 273 книги

Школьная библиотека (логотип "Бегунок")
Ok-Computer
- 799 книг
Другие издания












