Логотип LiveLibbetaК основной версии

Рецензия на книгу

Завеі, снежань

Іван Мележ

  • Аватар пользователя
    Аноним2 февраля 2025 г.

    Эх, як жа шкада развітвацца з "Людзьмі на балоце"! Забягаючы наперад скажу, што аўтар планаваў яшчэ дзве часткі, але, нажаль, не паспеў іх напісаць. І тады яшчэ не было нашчадкаў, якія працягвалі незавершанае. Таму застаецца прыдумляць самім.
    У "Завеях" канец 20-ых, у разгары калектывізацыя, пра якую будзе шмат, з розных бакоў. Тут і сакратар райкома Башлыкоў, падаецца мне, што гэта нейкая анаграма на бальшавіка, вельмі ён паказальна-правільны, у нейкіх ружовых акулярах. І Апейка, з "правым уклонам", які не ідзе напрамкі, а шукае падыходу да сялян, лепей разбіраецца ў іх псіхалогіі, нават у нейкіх момантах крытычна ставіцца да Сталіна. Разважае наконт таго, ці сапраўды так лёгка сялянам адмовіцца ад сваёй зямлі, якая раптам ужо і не свая, а дзяржаўная.
    Ганна нарэшце збегла ад Яўхіма ў суседнюю вёску, уладкавалася ў школе прыбіральшчыцай. Спатканне з Васілём паказала, што і іх сцежкі разыходзяцца і мінулага ўжо не вярнуць. Наведваецца Яўхім, але Ганне с дапамогай Параскі ўдаецца выправадзіць яго.
    На парозе ў Ганны - неспадзяванае новае каханне, Башлыкоў. У абодвух шмат сумневаў, але ўсё-такі спаткаюцца. Нават крыху эротыкі будзе. Але ў канцы Ганна сыходзіць ад Башлыкова, ашаламіўшы яго звесткай пра тое, хто яе муж.
    Для мяне застаецца неясным, чаму Ганна не ўзгадвае пра сваю цяжарнасць пасля знаёмства з Башлыковым. Падаецца, гэта магло бы шакаваць яго куды болей.

    8
    149