
"... вот-вот замечено сами-знаете-где"
russischergeist
- 39 918 книг
Это бета-версия LiveLib. Сейчас доступна часть функций, остальные из основной версии будут добавляться постепенно.

Ваша оценкаЖанры
Ваша оценка
Здаецца, ніводная кніга пра Чарнобыль не зможа ўразіць мяне больш, чым “Чарнобыльская малітва” Алексіевіч. Але я працягваю даследаваць гэтую тэму. Цікаўлюся асэнсаваннем чарнобыльскай катастрофы ў літаратуры, таму ўзялася перачытваць гэты раман, які ўпершыню чытала яшчэ ў школе.
З творчасцю Шамякіна ў мяне ўсё складана (як і з успрыманнем яго асобы). Не ўражваюць самыя папулярныя творы, накшталт “Сэрца на далоні”. У той жа час вельмі люблю і ўсім раю аповесць “Сатанінскі тур”. “Злая зорка” сярод тых твораў, ад якіх я не ў захапленні, але магу раіць.
У Шамякіна было дастаткова часу на асэнсаванне трагедыі, бо гэты раман выйшаў у 1993 годзе, праз 7 гадоў пасля аварыі на ЧАЭС, і стаў першым у беларускай літаратуры раманам пра чарнобыльскую катастрофу.
Пісьменнік нарадзіўся на Гомельшчыне, таму для яго аварыя стала яшчэ і асабістай бядой. Ён ездзіў на Палессе пасля здарэння і на свае вочы бачыў, што там адбываецца.
Пачынаецца раман на аптымістычнай ноце — вяселле ў сям’і Пустаходаў і Пыльчанкаў. Глеб і Ірына рыхтуюцца да свайго свята, але жаніху даводзіцца з’ехаць з вяселля. Ён інжынер на Чарнобыльскай АЭС, і ў дзень вяселля даведваецца, што на станцыі пажар. Глеба не выклікаюць, ды і ўвогуле не чуваць, наколькі сур’ёзная сітуацыя, але ён сумленны працаўнік, таму вырашае ехаць сам. Хлопец яшчэ не ведае, што такая ініцыятыўнасць можа каштаваць яму жыцця. Як і не ведалі іншыя людзі, якія ў той час накіраваліся нібыта на тушэнне пажару…
Да таго ж уся сям’я апынаецца ў зоне адсялення, і гэта таксама вельмі цяжка — расстацца з месцам, дзе нарадзіўся і вырас.
Шамякіну захацелася дадаць яшчэ змрочных нотак у свой твор, таму акрамя чарнобыльскай тэмы ён уключае сюды Афганістан. Родны брат Глеба, Барыс, — лётчык, і ўжо не ў першы раз ён накіроўваецца на вайну ў Афганістане. Такім чынам дзве сям’і, якія мусілі звязацца з прыемнай нагоды, апынаюцца “раскіданым гняздом".
Дзякуючы серыялу “Чарнобыль”, які летась добра прагрымеў у нашай культурнай прасторы, пакаленне людзей, якое нарадзілася ўжо пасля трагедыі, адкрыла для сябе гэтую тэму. Ды і людзі, якія бачылі трагедыю на свае вочы, маглі знайсці ў гэтай тэме нешта новае. Але ж серыял збольшага паказваў змаганне з бязлітаснай бюракратычнай машынай і толькі асобнымі эпізодамі закранаў гісторыі простых людзей (напрыклад, гісторыя Людмілы і Васіля Ігнаценка). У творы Шамякіна, здавалася б, на першы план выходзяць людзі, чыё жыццё праходзіць на фоне гэтай катастрофы. Але і па кабінетах высокіх (і не вельмі) чыноўнікаў ён нас таксама водзіць. І гэта самыя нецікавыя эпізоды кнігі.
Твору ўсё ж не хапае душы. Ён сухі, колькі б аўтар ні ўстаўляў туды трагічных гісторый. І не атрымліваецца суперажываць персанажам. Але ў цэлым раман нядрэнны, ён добра паказвае атмасферу таго часу і не прыхарошвае сітуацыю.

"Чалавек крычау - зямля маучала".
Што я ведала пра выбух на Чарнобылi? Няшмат. Дату ды некалькi лiчб наконт урону. 1986, кожны пяты пакутвау зза аварыi, 23% тэррыторыi Сiнявокай знiшчана... Колькi гэта ведау? Да нiколькi. Я нiколi не задумвалася, як гэта было для людзей. А на самой справе гэта было цяжка - людзьмi успамiналася другая сусветная.
Гэтая кнiга - гэта тое, што людзi павiнны памятаць. Гэта, а не лiчбы.

"Где стол был яств, там гроб стоит"
Г.Р.Дзяржавiн
Сильное произведение. Познакомилась с ним еще в школе. То ли я была чересчур эмоциональна , но плакла я долго. Оно просто прошибло, прошло через меня. Такие чувства, простые и то же время глубоко сложные. Это как погрузиться в воду. Возможно, перечитав, я приму его не так как в первый раз, оно и понятно. Но то чувство и впечатление я сохраню в любом случае. Я рада знакомству с сим творением.
Это история жизни одной семьи или все же не только. Это история. сочувствие, ощущение присутствия, как-будто рядом, вот она картинка, протянуть руку и можно коснуться. Я считаю, это и притягивает меня. Я чувствую вместе с персонажами, они для меня дышат, живые...










Другие издания


