
Современная белорусская литература: что читать? | Сучасная беларуская лiтаратура: што чытаць?
Morrigan_sher
- 354 книги

Ваша оценкаЖанры
Ваша оценка
У пісьменніка Уладзіміра Арлова шмат этапных кніг. З некаторых у яго пачынаўся новы творчы перыяд, з некаторых пісьменнік увогуле мяняў жанр, або пераходзіў у MP3 фармат. Гэтая кніга таксама асаблівая. Пасля яе выхаду дзяржаўнае выдавецтва «Мастацкая літартатура», у якім Арлоў некалі працаваў і адкуль яго звольнілі з фармулёўкай "за выпуск гістарычнай ды іншай сумнеўнай літаратуры", перастала ўвогуле выдаваць яго кнігі. З гэтага часу, дакладней з гэтай кнігі, Уладзімір Арлоў пачаў друкавацца пераважна ў прыватным выдавецтве «Логвінаў».
Таким чынам сёння наш расповед пра «Ордэн Белай Мышы», так бы мовіць, этапную кнігу, якая канчаткова замацавала Уладзіміра Арлова ў «чорным спісе» ўлады. Хаця дзіўна ўжо тое, што дзяржвыдавецтва ўвогуле насмелілася выдаць кнігу Арлова. Праўда, на двары быў толькі 2003 год, але і тады пісьменнік не хаваў сваёй апазіцыйнасці да лукашэнкаўскага рэжыму і пра кожным зручным моманце пра гэта нагадваў.
Кніга «Ордэн Белай Мышы» аб'яднала апавяданні і эсэ пісьменніка, якія пісаліся ў розныя часы, некаторыя з іх ўжо друкаваліся ў папярэдніх кнігах. Зборнік называецца па першым апавяданні, якое адкрывае кнігу. Гэта твор напісаны ў стылі антыўтопіі. Своеасаблівае разважанне аўтара пра ўзаемадачыненні ў грамадстве, дзе адсутнічае здаровая канкуренцыя, дзе ўсё існуе толькі ў адным экземпляры. Няма сумнення, што гэтае апавяданне было паклікана падзеямі, што пачыналі разгортвацца ў Беларусі - узмацненне кантролю спецслужбаў за іншадумцамі, узняццё папулісцкіх лозунгаў пра стабільнасць і пазытыўныя працэсы, жорскі кантроль сродкаў масавай інфрмацыі. На сцягу гэтай дзіўнай краіны была выява мышы. Кароль краіны па-панібрацку называў на «ты» ўсіх сваіх падданых і бегаў раніцаў вакол свайго палаца ў бронекамізэльцы. Алюзій на цяперашні рэжым у гэтым апавяданні шмат. Увогуле апавяданне прысвечана інтэлектуальнаму двубою караля і пісьменніка. Пісьменнік быў пазбаўлены ўладай чытачоў, але ўсё адно пісаў у стол. У традыцыі галівудскіх фільмаў аповед мае шчаслівы канец. Пісьменнік перамог караля, хаця хутчэй маральна.
А скандал, які разгарэўся пасля выхаду гэтай кнігі, зусім не быў звязаны з гэтым апавяданнем. Гнеў чыноўнікаў выклікалі ілюстрацыі Аляксея Марачкіна. Адзін з гумарыстычна намаляваных персанажаў нібыта быў вельмі падобны да Лукашэнкі. Малюнак прыйшлося адцэнзураваць, тое-сёе змяніўшы ў ім. А аўтару кнігі ў выдавецтве сказалі, каб больш свае рукапісы ён да іх не прыносіў. Уладзімір Арлоў з таго не вельмі бедаваў, бо супрацоўнічаць з незалежнымі выдавецтвамі значна прасцей і прыемней. Пісьменнік увогуле быў нават усцешаны гэтай гісторыяй. Яна яму нагадвала жыццёвы працяг падзеяў апавядання «Ордэн Белай Мышы».

Адразу ж заўважу, что публіцыстыку не чытала - не закінула ў час на плэер, а пасля... Фіг с ней, з публіцыстыкай)
Зборнік вельмі спадабался! Напішу не пра усе расказы, часу не хопіць, але паспрабую.
Ордэн Белай Мышы
Вось гэты расказ на здзіўленне мне спадабаўся меньш за ўсё, хоць і дае імя зборніку. Нейкая вострапалітычная, абсурдна-сатырычная тэма... У меня, мабыць, нейкае індывідуальнае непераварванне абсурда, але такое... не.
Маша і мядзведзі
Вясёлае размусольванне легенды пра тое, что Машу ў звярынцы з'елі мядзведзі. Хто гэтая Маша? Пяцігадовая дзяўчынка с Расеі, маладая сіфілітычка, выгнаная с дому пенсіянерка? Ці яшчы сто варыянтаў. І что думалі пра сябе мядзведзі? Весела і лёгка.
Малекула
О, вельмі прыгожая і сумная гісторыя. Пра юнацтва аўтара. Ён ў родным Полацку заўважае жаюрачку каля касцёла, ужо збіраецца адвярнуцца, як... як пазнае яе. Яе твар, яе вочы, яе вусны... Вусны, якіе ен цалаваў калісьці. Расказваецца журботна-вясёлая і вельмі жфццёвая гісторыя с юнацкіх глупстваў.
Я марыў стаць шпіёнам
Зноў вясёлое перамолванне тэмы - тэмы дзіцячых мараў і уражанняў, з класнымі байкамі і натуральнымі маімі выбухамі хохату.
Рэквіем для бінзапілы
Як і ўсе расказы з юнатца, гісторыя с весялосцю і смуткам, якія, як я ўжо бачу, вельмі добра ствараюцца ў Арлова. Гісторыя пра ягонага страннага, гордага і прывабнага сябра, пра странны і асобны лёс.
Ўвогуле, зборнік неўзабаве класны! Вельмі всёлы і вельмі сумны адначасова. Пранізлівы. 5 балаў адназначна. І падумаць толькі, мне як-та і не хачелася яго чытать - з-за адзінага апісання першага расказа, які мяне ужо на адлегласці не вельмі цікавіў... Але гэта было здорава, дзякўй Уладзіміру! А слухаць ў выкананні аўтара - ну чаго яшчэ пажадаць?

— У адных людзях жыве Бог, у другіх — д'ябал, а ў некаторых — адно глісты і мікробы.

Міліцыянт пытаецца ў хлопчыка, што ён лепіць. «Дзядзю міліцыянера», – адказвае з пясочніцы юны скульптар. «А з чаго?» – «З пясочку, з вадзічкі і з гаўняшкі». Дзядзька ў форме, натуральна, дзярэ малому вушы, але назаўтра зноў заспявае таго ў пясочніцы. На пагрозлівае пытанне хлопчык адказвае, што лепіць дзядзю пажарніка. Палагаднелы міліцыянт удакладняе – з чаго? «З вадзічкі і з пясочку». – «А гаўняшка?» Тут юны скульптар хітравата прымружвае вочы: «Э не, тады дзядзя міліцыянер атрымаецца».












Другие издания

