
Ваша оценкаЦитаты
Algierd9 декабря 2012 г.Хто юбіць уладу, памірае ад улады, хто любіць срэбра, памірае ад грошай, раб - ад рабства, шукальнік асалодаў - ад асалодаў. Так і Стэпавы воўк марнеў і гібеў ад сваёй незалежнасці.
112
Algierd7 декабря 2012 г.Людзей тыпу Гары на свеце - пропадзь, і да гэтага тыпу належаць, у прыватнасці, многія мастакі. <..> У асяроддзі людзей гэтага тыпу ўзнікла небяспечная і страшная ідэя, што, можа, усё жыццё чалавечае - проста ліхая памылка, праматчын скідзень, дзікі, жахліва няўдалы эксперымент прыроды. Але ў іх жа асяроддзі ўзнікла і другая ідэя - што чалавек, магчыма, не проста жывёла, надзеленая пэўным розумам, а дзіця багоў, якому наканавана неўміручасць.
114
Algierd7 декабря 2012 г.Читать далееШмат хто любіў яго як тонкага, разумнага і самабытнага чалавека і потым, калі раптам вызвяраўся ў ім ваўчыска, жахаліся і запаняверваліся. А не выявіць яны не маглі, бо Гары, як і кожны, хто хацеў, каб яго любілі ўсяго цалкам, не мог схаваць за ілжою ваўка менавіта ад тых, чыя любоў яму нешта важыла. Але былі і такія, якія любілі ў ім якраз ваўка, якраз свабоду, дзікасць, небяспечную неацуглянасць, і іх ён зноў жа страшэнна расчароўваў і засмучаў, калі раптам выяўлялася, што гэты дзікі, злосны воўк - яшчэ і чалавек, яшчэ і сумуе па дабрыні і ласцы, яшчэ і ўмее слухаць Моцарта, чытаць вершы і мець чалавечыя ідэалы.
114
Algierd7 декабря 2012 г.Большасцю ён бываў вельмі няшчасны, гэтага не аспрэчыш, і рабіў няшчаснымі іншых - калі любіў іх, а яны яго. Бо ўсе, каму здаралася палюбіць яго, бачылі толькі адзін ягоны бок.
112
Algierd7 декабря 2012 г.І ў самым нешчаслівым жыцці пракідаюцца свае вельмі светлыя часіны і свае кветачкі шчасця пасярод пяску і каменя.
112
Algierd3 декабря 2012 г.Читать далееЯк жа мне не быць Стэпавым ваўком і нікчэмным пустэльнікам у свеце, ніводнай мэты якога я не падзяляю, ніводная радасць якога не хвалюе мяне! Я доўга не вытрымліваю ні ў тэатры, ні ў кіно, я не здольны чытаць газет, мала калі чытаю сучасныя кнігі, я не разумею, якое такое радасці людзі шукаюць на чыгунках, у перапоўненых гатэлях, у кавярнях, раздзіраных духотлівай, настырлівай музыкай, у барах і вар'етэ элегантных раскошных гарадоў, на сусветных выставах, на святочных гульбішчах, на лекцыях для дапытлівых, на стадыёнах - усіх гэтых радасцяў, якія маглі ж бо быць даступнымі і мне, і за якія тысячы іншых б'юцца, я не разумею, я не падзяляю. А тое, што бывае ў рэдкія гадзіны маёй радасці, тое, што для мяне - шчасце, падзея, экстаз, лунанне, - гэта свет прызнае, шукае і любіць хіба што ў паэзіі, у жыцці яно здаецца яму вар'яцтвам, і насамрэч, калі свет у праўдзе, калі ў праўдзе гэтая музыка ў кавярнях, гэтыя масавыя забавы, гэтыя амерыканізаваныя, задаволеныя такім мізерам людзі, значыцца, не ў праўдзе я, значыцца, я - вар'ят, значыцца, я - той самы стэпавы воўк, кім я сябе няраз ужо называў, звер, які заблытаў у чужы незразумелы яму свет і не знаходзіць сабе ні радзімы, ні ежы, ні паветра.
116
Algierd2 декабря 2012 г.Сапраўдным пеклам, пакутай, чалавечае жыццё робіцца толькі там, дзе перасякаюцца дзве эпохі, дзве культуры і дзве рэлігіі.
112
Algierd2 декабря 2012 г."Палюбі блізкага свайго" ўелася ў яго так глыбока, як і нянавісць да сябе самога - дакладна тое самае і прыводзіць да такой самай ізаляцыі і да такой самай роспачы, як і зацяты эгаізм.
110
Algierd2 декабря 2012 г.Замест каб знішчыць у ім асобу, удалося толькі навучыць яго ненавідзець самога сябе. І супроць сябе самога, супроць гэтага нявіннага і высакароднага аб'екта ён праз цэлае сваё жыццё скіроўваў усю геніяльнасць сваёй фантазіі і сілу свайго розуму.
111