
Ваша оценкаЖанры
Рейтинг LiveLib
- 569%
- 429%
- 31%
- 21%
- 10%
Ваша оценкаРецензии
Аноним27 июля 2010 г.На мой взгляд, Максим Богданович - один из самых искренних и талантливых белорусских поэтов, который тонко и изящно сочетал белорусский язык и европейские традиции стихосложения. Его сонеты просто чудесны. Как и многие другие, увы, умер совсем молодым, в 25 лет.. Впрочем, вряд ли он мог ждать чего-то хорошего от советской власти. "Вянок" - единственный сборник стихов, изданный при жизни.
143,1K
Аноним28 июля 2010 г.Читать далееЎ краіне сьветлай, дзе я ўміраю
У белым доме ля сіняй бухты
Я не самотны, я кнігу маю
З друкарні пана Марціна Кухты.Как сейчас помню эту книгу на полке у бабушки, и как она мне говорила, когда я была маленькой, что это единственная книга нашего замечательного поэта, который умер молодым.
Когда я стала постарше, она дала мне ее почитать и за школьные годы я перечитала ее не раз и не два. Да было это и по требованию школьной программы, но и по собственному желанию тоже. Потому как очень нежная, очень лиричная книга, которая берет за душу. И порой даже не понятно, как такой молодой человек, каким был Богданович, смог написать такие зрелые и проникновенные стихи.133K
Аноним21 июня 2016 г.У вянку цытат
Читать далее"Вянок" - адзіная прыжыццёвая кніга Максіма Багдановіча, як любяць казаць. Але яшчэ гэта адна з тых кніг, якую я перачытваў не адзін раз. Гэта кніга, якая можа стаць настольнай для каго-небудзь з вас, бо прыдатная на ўсе выпадкі жыцця. Кніга, пра якую можна казаць бясконца...
Вырашыў звузіць рэцэнзію да цытацыі і падзяліцца з вамі цытатамі, якія я знайшоў у "Вянку". Пра творчасць Максіма Багдановіча часта кажуць у кантэксце сусветнай літаратуры, у які ён сам упісаў беларускую літаратуру. І праз цытаты ў тым ліку.
Вось напрыклад, цытата ў вершы «Вечар»:
Голас полем пракаціўся,
У бары аддаўся:
«А дзе ж тая крынічанька,
Што голуб купаўся».
Гэта цытата неатрыбутаваная, г. зн. у ёй не пазначана першакрыніца. У народнай песні заляцанне хлопца да дзяўчыны атаясамліваецца з купаннем у крынічцы. У зарослай крынічцы немагчыма купацца, таму і браць шлюб нельга. «Пра няшчаснае каханне / Нехта запявае»,– піша М. Багдановіч, а ў народнай песні пачуем: «А дзе тая крынічанька, / Што голуб купаўся, / А дзе ж тая дзяўчынанька, / Што я заляцаўся? / Ужо тая крынічанька травою зарасла, / А ўжо тая дзяўчынанька / За іншага пайшла. // Ой, я тую крынічаньку / Тыччым ператычу, / Да я сваю міленькую / К сабе паклічу. / (Да я сваю міленькую) / Чаўном перапраўлю, / А я сваю міленькую / К сабе перабаўлю». М. Багдановіч не знаходзіць выйсця для свайго лірычнага героя, як гэта зрабіла народная творчасць, але неатрыбутаваная літаратурная цытата дапамагае нам узнавіць змест «горкай песні» беларускага народа. А ва ўспамінах бацькі паэта мы даведаемся, што ён любіў спяваць гэтую песню з сястрой, бо гэта была маміна песня.
Акрамя фальклорных цытат да неатрыбутаваных можна аднесці і цытаты са Святога пісання, якім таксама часта карыстаюцца беларускія паэты. У «Вянку» М. Багдановіч ужывае тэкст з «псальмы слічнай»: «Як той алень шукае / Крыніцы чыстай, так шукаю Бога я». Але ён адзначае, што гэта тэкст псалтыры. Такім чынам цытата становіцца атрыбутаванай, тым больш у вершы «Кніга» паэт піша: «Кнігу гэтую раб божы, дзяк Гапон, / Дзеля душы спісаў у месце Ваўкавыску / У рок сем тысяч сто васьмы з пачатку дзён».
Да атрыбутаваных літаратурных цытат звычайна адносяць эпіграфы, а таксама цытаты ў двукоссі і без двукосся з названай крыніцай.
Вялікую колькасць эпіграфаў, напрыклад, у рускай літаратуры выкарыстаў В. Брусаў, а ў беларускай, напэўна, М. Багдановіч аказаўся першым, хто ў такой ступені карыстаўся літаратурнымі цытатамі.
У «Вянку» М. Багдановіча выкарыстана 20 эпіграфаў, якія ахопліваюць паэзію не толькі пачатку ХХ ст., калі быў надрукаваны зборнік, але і ХIХ ст., і нават ХIV ст. Акрамя таго здзіўляе геаграфічная шырыня эпіграфаў, з дапамогай якіх М. Багдановіч цытуе вершаваныя радкі класікаў рускай (А. Пушкін, Я. Баратынскі, А. Фет, В. Брусаў), французскай (В. Гюго, Сюлі-Прудом, П. Верлен), італьянскай (Дантэ, Джавані), нямецкай (Г. Гейнэ), польскай (Ф. Жыглінскі) літаратур. Адметным з’яўляецца тое, што М. Багдановіч пакідае эпіграфы на мове арыгінала і толькі ў пазнейшых перадруках мы знойдзем спасылкі з перакладам на беларускую. Гэта яшчэ раз сведчыць не толькі пра паэтычны геній, але і здольнасць маладога пісьменніка да іншых навук, у першую чаргу лінгвістычных. Зразумела, што М. Багдановіч лічыў непатрэбным змяшчаць пераклад агульнавядомых радкоў, якія ён разумеў без слоўнікаў:
O voi, сh’avete gl’intelletti sani
Mirate la dottrina, сhe s’asconde
Sotto’l velame degli versi strain.
Dante. Inf. IXПаралелі, якія ўзнікаюць пры чытанні твораў з эпіграфамі, аўтаматычна прымушаюць задумацца пра беларускую літаратуру ў кантэксце сусветнай і адсылаюць нас да літаратурнай класікі. Згадаўшы класікаў літаратуры, М. Багдановіч зрабіў сам «Вянок» нацыянальнай класікай.
Не можа пакінуць па-за ўвагай аўтар «Вянка» і айчынныя дасягненні ў галіне літаратуры, калі да верша «Летапісец» абірае эпіграфам радкі Я. Купалы:
Усё прайшло, мінула
Як і не было,
У капцох паснула,
Зеллем зарасло..
Гэтым эпіграфам паэт нібыта адкрывае зварот у мінулае ў «Летапісцы», таму купалаўская цытата выконвае ідэйную функцыю ў гэтым вершы.
Эпіграфы, на самой справе, могуць выконваць шмат функцый, інфармацыйную і дыялагічную, напрыклад. Апошняя прымушае пісьменніка даць адказ аўтару цытаты. Змястоўная функцыя эпіграфа, якая раскрывае тэму і ідэю твора, адносіцца да інфармацыйнай, як і суб’ектыўная, што дае звесткі пра аўтара, і формаўтваральная, што тлумачыць кампазіцыю твора.
Да формаўтваральнай функцыі варта аднесці эпіграфы, якія вызначаюць не толькі будову, але і жанравую прыналежнасць лірыкі. Творы з такімі эпіграфамі, безумоўна, наўмысна змешчаны паэтам у «Вянку» побач. Гэта эпіграфы Н. Буало («Беззаганны санет / варты адзін цэлай паэмы») і Ш. Сент-Бёва («Не смейся над санетам, / о насмешлівы крытык»), што з’яўляюцца вядомымі даследчыкамі санета, а таксама К. Фафанава («Красавец юный, Триолет»), які праявіў сябе сапраўдным майстрам трыялета ў рускай паэзіі.
Больш таго М. Багдановіч сам даследаваў цэлы шэраг пытанняў у галіне літаратуразнаўства, у тым ліку вызначыў і сутнасць санетнай лірыкі: «Напісаны санет, быццам арэх-спарыш, павінен хаваць пад аднэй скарлупой два асобныя, хоць і шчыльна сціснутыя між сабой ядры».
Калі эпіграф разглядаць у вузкім сэнсе як рамачны кампанент, то да гэтага паняцця падыходзіць і верш М. Багдановіча, змешчаны напачатку кнігі. Часта аўтары ў якасці эпіграфа абіраюць уласныя радкі:
Вы, хто любіце натрапіць
Між страніц старых, пажоўклых
Кнігі, ўжо даўно забытай,
Блёклы, высахшы лісток, –
Праглядзіце гэты томік:
Засушыў я на паперы
Краскі, свежыя калісьці,
Думак шчырых і чуцця.Гэты верш можна паўнавартасна назваць эпіграфам да «Вянка», бо ён нібы папярэджвае чытача з будучыні пра шчырасць сваіх пачыуццяў, што выяўлены ў «Вянку». Папярэджвае з надзеяй, што «моим стихам, как драгоценным винам, настанет свой черёд», кажучы словамі М. Цвятаевай, дарэчы, таксама ў 1913 г. Перагукаецца гэты верш М. Багдановіча і з эпіграфам да цыкла «Малюнкі і спевы»: «Этот листок, что иссох и свалился, / Золотом вечным горит в песнопеньи». Гэта радкі А. Фета з верша «Паэтам» (1890 г.), які ўжывае М. Багдановіч, каб таксама «схіліцца на каленях» перад класікамі і папрасіць дазволу скарыстацца іх вершаванымі радкамі. Перад тым жа А. Пушкіным:
Цветы последние милей
Роскошных первенцев полей.
Дарэчы, многія вершы М. Багдановіча прасякнуты ідэяй зліцця чалавека з прыродай. І ў А. Фета адна з асноўных тэм – яднанне з прыродай. Менавіта там ён знаходзіць «светлое царство мечты», спрабуе пазбегнуць рэчаіснасці, як і ўсе паэты-рамантыкі ў пошуках свабоды. Гэты рамантызм адчуваецца і ў М. Багдановіча, менавіта таму ён абірае радкі А. Фета, дзе лірычны герой намаляваў умоўнае кола і не можа яго пакінуць: «Оглянись – и мир вседневный / Многоцветен и чудесен» – у якасці эпіграфа да верша «Прывет табе, жыццё на волі!..».
Паэт адчувае музычнасць прыроды, таму яго вершы поўняцца асанансамі і алітэрацыямі («Зімой», «Завіруха» і інш.) Гэта яднае яго паэзію з імпрэсіяністычнай лірыкай П. Верлена, цытата з паэзіі якога была выкарыстана ў якасці эпіграфа да верша «Па-над белым пухам вішняў…»: «Музыка перш за ўсё». В. Брусаў, калі пракладаў верленаўскія «Рамансы без слоў», пакутваў, што словы ёсць, а рамансаў няма. Надзвычайная музычнасць і ў імпрэсіяністычнай паэзіі М. Багдановіча.
Да цыкла вершаў «Старая Спадчына» М. Багдановічам быў падабраны ў сваю чаргу эпіграф з В. Брусава: «Мы зёрна древние лелеем, / Мы урожай столетий жнём». Гэты эпіграф яшчэ раз падкрэслівае невыпадковасць выбару аўтара, які меў пэўны літаратурны густ і ведаў кошт сваім вершам. Заснавальнік рускага сімвалізму, нараўне з А. Блокам і К. Бальмантам, В. Брусаў найбольш дакладна адлюстраваў думку, якая не пакідала таксама беларускага паэта. М. Багдановіч у вядомым санеце «Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі…» (гэтая зямля прыцягвала і В. Брусава ў вершы «Сустрэча»: «Близ медлительного Нила, там, где озеро Мерида, в царстве пламенного Ра…») развівае вобраз засохшага зернейка, што з’яўляецца сапраўдным сімвалам: «Вось сімвал твой, забыты краю родны! / Зварушаны нарэшце дух народны...».
Сярод паэтаў-сімвалістаў распаўсюджаны былі дэкадэнцкія ідэі «заняпаду». Іх мы знойдзем і ў Ш. Бадлера, і ў В. Брусава, у якіх частымі з’яўляюцца вобразы, звязаныя са смерцю, так званыя могілкавыя матывы. Нездарма М. Багдановіч да нізкі вершаў «Места» абірае эпіграфам радкі В. Брусава, хаця большую цікавасць выклікае неатрыбутаваны эпіграф: «Учора на Мешчанскай вул. д. №17 атруцілася сінільным квасам І.І. Іванова. Прычыны самагубства невядомы». Ён змешчаны перад вершам «Дзве смерці», напісаным у лепшых традыцыях дэкадэнцкай паэзіі з «прабітымі жыламі на руках» і «мігдаловым горкім пахам» смерці. Эпіграф узяты з віленскай газеты, таму агульнавядомы факт для жыхароў горада, якому М. Багдановіч прысвяціў цыкл вершаў, не патрабуе спасылкі на крыніцу.
Такім чынам, М. Багдановіч выступае не толькі паэтам-рамантыкам, паэтам-імпрэсіяністам, але і сапраўдным паэтам-сімвалістам свайго часу.
Эпіграф дазваляе раскрыць дадатковыя сэнсы паэзіі М. Багдановіча, акрэсліць усю шырыню яго таленту. Літаратурная цытата не толькі дапаўняе нацыянальную сістэму вобразаў у творчасці паэта, але дазваляе яе разглядаць у кантэксце сусветнай літаратуры.
P.S.: Рэцэнзія атрымалася больш падобнай да навуковага даследавання, але, спадзяюся, удалося раскрыць хоць бы некалькі новых фактаў пра ўсім вядомыя вершы. Не люблю рэцэнзій пустых, таму хацелася напоўніць водгук карыснай інфармацыяй і прымусіць чытача яшчэ раз перачытаць "Вянок", магчыма, пад новым ракурсам, у новым кантэксце.55,4K
Цитаты
Аноним3 октября 2014 г.Як хораша, калі дзіцё
Пад сэрцам ціха зварухнецца,
І ўраз па целу разліецца
Яшчэ нязвычнае чуццё.
Душа – ў салодкім палусне,
І кажуць знакі чалавечка:
"Я – пценчык, ты – маё гняздзечка,
Не руш, не руш, не руш мяне!"78,6K
Аноним23 декабря 2017 г.Іскрацца зорак сьняжынкі маркотна,
Збожжэ пакрьшося шызай расой...
Кіньмо жэ думкі аб долі гаротнай,
Хоць бы на момэнт спачынем душой!27,7K
Подборки с этой книгой

Авторы в детстве и юности.
volhoff
- 90 книг

Беларуская класіка
Basienka
- 50 книг
100 беларускіх кніг ХХ стагоддзя
mbazulko
- 60 книг
la poésie de la vie
uveraseva
- 42 книги
Белорусская литература
Isadora
- 130 книг
Другие издания































