Да ўнукаў пішу ў невялічкі памер
пажыццёвы капіталізма партрэт.
Капіталізм у маладыя гады
быў хлопец нічога, і спрытны аж з лішкам:
першы работаў — не баяўся тады,
што ў яго ад работ пацямнее манішка.
Трыко феадальнае цесна, адно!
Лез не горай, чым сёння лезуць.
Капіталізм рэволюцыямі сваёй вясной
расцвіў і нават падпяваў „Марсельезу“.
Машыну ён выдумаў і узаконіў.
Людзі і тыя аддадзены — ей!
Ён па ўсім свеце зусім незлічона
рабочых напладзіў дзяцей.
Ён царствы і графствы ў нутро сваё змёў
з каронамі іх і з арламі.
Разбух, як біблейская карова, ці вол,
аблізваецца. Язык — парламент.
З гадамі знясілела мускулаў сталь,
ён раздабрэў і распух,
такім-жа з цягам часу стаў,
як і яго гросбух.
Палац збудаваў — не пабачыш такога!
Мастак — не адзін! —па сценах паёрзаў.
Падлога ампірыстая, столь ракаковая,
сценкі — Людовіка XIV, Каторза.