
Ваша оценкаЦитаты
zlobny_sow1 февраля 2024 г.Святагору-багатыру, што пахваляўся сілай сваёй, кайстрачку далі: ты, кажуць, паднімі адну гэту торбачку. Той, на кані седзячы, спрабаваў яе нагой штурхнуць. Пасля сышоў з каня і рукой хацеў зачапіць. А калі ўжо ўзяўся за сумачку тую дзвюма рукамі, то адразу ж у зямлю ўгрузнуў па калені і кончыўся: надарваўся. Бо ў сумачцы той уся цяга зямная была.
1187
zlobny_sow1 февраля 2024 г.Баба Марыля слухае, як, адагрэты і прываблены духам жытла, ціха забіраецца на прыпечак дамавік, як задаволена мурлыча, каштуючы крупнік, як, забываючы крыўду занядбання, ладзіць у хаце ранейшае, пакінутае ім селішча.
1156
zlobny_sow1 февраля 2024 г.Знаеш, пра што я думаю: у «Бібліі» напісана, што, стварыўшы свет, бог толькі пасля ўбачыў, што гэта добра. Значыць, і сам ён не ведаў, ствараючы свет, якім ён атрымаецца?! Як жа яму верыць пасля гэтага?
025