
Ваша оценкаЦитаты
Аноним26 апреля 2024 г.Шчаслівыя рэдка ведаюць, што яны шчаслівыя, трэба перамена, часам кардынальная, каб гэта ўсвядоміць.
481
Аноним25 апреля 2024 г.Гендырэктар “FilmBellа” Хрушчанка быў пераведзены ў кінавытворчасць са сферы ідэалогіі, у якую ў сваю чаргу патрапіў з сельскай гаспадаркі. Так рабілі знарок, бо лічылася, што вузкія спецыялісты-прафесіяналы замыльваюцца, а чалавеку збоку відней, таму ён лепш і хутчэй разбярэцца.
462
Аноним25 апреля 2024 г.Чалавек часта псуе сабе жыццё не тым, што не робіць нечага, як яму здаецца, патрэбнага, а тым, што энергічна робіць акурат непатрэбнае.
443
Аноним25 апреля 2024 г.Дрэва спілуюць, чалавек памрэ, каханая кіне, дзіця вырасце… А хто можа адабраць неба, ваду? Паветра, сонца, месяц, туман і зоры? Мары і летуценні? Ніхто і ніколі.
340
Аноним30 октября 2024 г."Я ўжо ў такім веку, калі трэба збіраць як мага больш добрых спраў. Мо і спатрэбяцца на апошняй таможні."
043
Аноним30 октября 2024 г."Дабро павінна быць ананімным. Калі ж яно мае адрас, гэта ўжо не дабро, а самалюбаванне, яно абясцэньваецца, як толькі пачынаеш чакаць адплаты за яго. Наша справа сеяць, а зерне мы не пабачым."
042