Мои книги
Это бета-версия LiveLib. Сейчас доступна часть функций, остальные из основной версии будут добавляться постепенно.
Вось ты зайздросціш грэкам, італьянцам, што ў іх такая цікавая спадчына, такія легенды? А ты палюбі сваё! Бо ж ёсць што любіць! І калі палюбіш сваё, пачнеш проста паважаць чужое. Не зайздросціць іншым — а паважаць. Калі любіць сваё, тады так проста прыняць любоў іншага чалавека да ягонага свайго. І пачаць паважаць гэтага чалавека. А ён будзе паважаць цябе. Хто ўмее любіць — той умее паважаць.
— Дзікуны! Нацыя няздар! Ведаем назвы зорак на лацініцы, ведаем легенды старажытных грэкаў, а сваё — СВАЁ!!! — не ведаем!
Стась, ты вось разумны, скажы: чаму раней не пыталася, га? Чаму, калі паміраюць людзі, калі страчваем тое, з чаго можна б было напіцца, тады смагу пачынаем адчуваць, га?