
Ваша оценкаЦитаты
JeanneBien28 августа 2018 г.Калі цябе хвалюе жанчына — ты пішаш верш.
Калі цябе трывожыць чалавек — ты пішаш раман.
Калі цябе вярэдзіць жыццё — ты пішаш эсэ.0180
JeanneBien21 августа 2018 г.Нашае майстэрства трываць ды жаліцца здавен цікавіла вучоных. Дзе мяжа і ці есць мяжа іхняй трывушчы? — нарэшце паставілі яны пытанне рубам. І падпалілі ўсе нашыя хаты.
063
JeanneBien21 августа 2018 г.Але гаворка тут не пра скаргі, а пра нашае ўмельства перамагаць бяду скаргамі. Іншыя, як загарыцца хата, бягуць па ваду, а мы збярэмся ля вагню і наракаем на лес.
052
JeanneBien21 августа 2018 г.Усяму свету вядома, што лепей за нас ніхто не ўмее наракаць ды скардзіцца. Мы і грамаце навучыліся раней за іншых, каб скаргі начальству пісаць.
054
JeanneBien21 августа 2018 г.Гэта адно дурні лічаць, быццам там лепей, дзе іх няма. А мы не дурні і добра ведаем, што нічога лепшага за нашае балота ніхто яшчэ не прыдумаў.
055
JeanneBien21 августа 2018 г.Мы сеялі жыта, гадавалі дзяцей, слухаліся Бога, і нам было добра.
Але неяк прывалокся да нас адзін разумнік і кажа:
— Знайшлі каго слухацца!
— Хіба есць хто разумнейшы за Бога? — здзівіліся мы навіне.
— Я, — кажа,— разумнейшы.
Ну, нам дык што...Нам абы было каго слухацца.048