
Ваша оценкаЦитаты
Wild_Iris18 января 2013 г.У мяне такая благая натура, што як бачу каля сябе салодкае, дык ніяк не ўцерплю, пакуль не з'ем усё чыста.
1377
Wild_Iris18 января 2013 г.Я думаю, што каб і наш Беленькі чуў сто разоў на дзень: "Жыд, жыд-балавід, табе зад, а мне від", дык і не чуючы знявагі, а толькі ад аднаго ідыёцкага паўторвання кінуўся б у пятлю.
1311
Wild_Iris18 января 2013 г.Ахвота ж пісаць газеты на такой свінячай мове. Ведь по-русски так легко научиться.
1270
Wild_Iris18 января 2013 г.Касцёл. Грудок гэтых жанчын на каленях. Ксёндз - як старэнькі галодны актор.
1258
Wild_Iris18 января 2013 г.Читать далееСтол наш высокі і дрэнны, абы-як пакрыты нячыстым абрусом. Зэдлік ківаецца на няроўных ножках. На акне, дзе пабіта шыба, змякла скомканая старая кохта. На лаўках валяюцца крошкі ад хлеба, дробнае рыззё і ўсякае шумецце. На падлозе насмечана і наліта, валяюцца кійкі, стружкі, дзяціныя цацкі і брудныя ашмёткі, — як дзеці гулялі, так і засталося, На палу — склычаныя і незасланыя пасцелі. А ўздоўж сцяны там усякая адзежа грудам, — навалена, як трапілася. Над дзвярмі, на калках, пара хамутоў, каб раменныя гужы на дварэ не замярзалі і не псаваліся; і вісячыя канцы заўсёды б'юць па шапцы на парозе, як быццам хто наўмысля іх адкідае. Ад дзяцінае люлькі і з печы, дзе сушацца абмочаныя сеннікі, цягне цяжкім смуродным духам. Цэбар з памыйкамі, кадушка з лугам, абвязаная маміным фартухом і абсыпаная залою і попелам, ночвы з мукою і свіны жолаб з мякінаю, зялёны, ніколі не чышчаны самавар з пагнутым бокам і без ручкі, глёк з дзёгцем, пляшкі з красінам, рэшата ў муцэ, атопак з канцом аборыны... а наліта, не сцёрта... Прусы абгрызлі на сцяне газеціну, прылепленую мякішкам, вылезлі і шаволяць вусамі, бегаюць!..
0184
Wild_Iris18 января 2013 г.Фельчар хрысціцца, Пашын таксама і абцірае слёзы рукавом наодмах, як адганяючы мух. Мне на гэты раз хочацца зрабіць, як і яны, ды рука не паднімаецца: я веру і не веру, што над гэтымі парванымі кішкамі ёсць нешта, што завецца богам.
0173